Святы Максімільян Марыя Кольбэ, святар і мучанік | Друк |
Святы Максімільян Марыя Кольбэ, святар і мучанікНарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Польшчы і на хросце атрымаў імя Раймунд. У 1907 г. разам з братам Францішкам распачаў вучобу ў ніжэйшай францішканскай семінарыі ў Львове. Працягваў вучобу ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень. У 1918 г. прыняў святарскае пасвячэнне і праз год вярнуўся ў Польшчу. З 1920 да 1925 г. айцец Максімільян жыў і працаваў у Гродне. З 1922 г. пачаў выдаваць у Кракаве часопіс «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Беззаганнай»). Па яго ініцыятыве пад Варшавай быў пабудаваны кляштар, які атрымаў назву Непакалянава ў гонар Беззаганнай Панны.

У 1930 г. разам з чатырма братамі айцец Максімільян накіраваўся на Далёкі Усход і заснаваў у Нагасакі місіянерскі асяродак. Праз 6 гадоў вярнуўся ў Польшчу і стаў гвардыянам Непакалянава. Ён хацеў, каб такія ж «Непакалянавы» з’явіліся ў кожнай краіне, але гэтую задуму не ўдалося ажыццявіць, бо пачалася ІІ сусветная вайна. У 1941 г. айцец Максімільян быў арыштаваны і вывезены ў Асвенцім. Там ён дабравольна ахвяраваў сваё жыццё за асуджанага на смерць чалавека, які меў сям’ю. Апынуўшыся ў бункеры смерці, ён правёў там разам з іншымі асуджанымі два тыдні без ежы і піцця. 14 верасня 1941 г. яго, дашчэнту знясіленага, дабілі, увёўшы смяротную ін’екцыю. Святы Максімільян, жыццё якога было звязана таксама і з нашаю краінаю, з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.

Успамін: 14 жніўня
Адноўлена 15.07.2009 17:24
 
© 2003-2024 Catholic.by