Благаславёны Юрый Матулевіч, біскуп | Друк |
Благаславёны Юрый Матулевіч, біскупНарадзіўся ў 1871 годзе ў вёсцы Лугіне каля Марыямпаля (сучасны Капсукас, Літва) у літоўскай сям’і. Прыняў святарскае пасвячэнне і стаў святаром Келецкай дыяцэзіі. Працаваў у Варшаве і ў Санкт-Пецярбурзе. Уступіўшы ў закон ксяндзоў марыянаў, аднавіў яго і заснаваў два жаночыя законы. У 1918 – 1925 гг. быў арцыбіскупам Віленскім, а потым — апостальскім візітатарам у Літве. Памёр у Каўнасе ў 1927 г.

Успамін: 27 студзеня
Адноўлена 19.01.2014 23:16
 
© 2003-2024 Catholic.by