Святы Ян ад Крыжа, святар і доктар Касцёла | Друк |
Святы Ян ад Крыжа, святар і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 1542 г. у Іспаніі, уступіў ў ордэн кармелітаў, а ў 1568 г., пад уплывам св. Тэрэзы Авільскай, стаў першым манахам рэфармаванага закону «босых» кармелітаў. Вызначаўся вялікай святасцю жыцця і мудрасцю, пра што сведчаць яго лісты адносна духоўнага жыцця, у якіх апісваюцца найглыбейшыя перажыванні містычнага кантакту чалавечай душы з Богам. Памёр 24 лістапада 1591 г. у Убэда.

Успамін: 14 снежня
Адноўлена 15.07.2009 17:11
 
© 2003-2024 Catholic.by