Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Краснаполле — парафія Святога Духа і св. Марка

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца; бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Скалін з ХІХ ст.

 
Клімавічы — парафія Найсвяцейшай Тройцы і св. Антонія

ы З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца; кляштар дамініканаў дзейнічаў тут з 1626 г.

 

 
Касцюковічы — парафія Святой Тройцы

Адрас:
вул. Ленінская, 156
г. Касцюковічы
Касцюковіцкі р-н
Магілёўская вобл.
213640
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: 8022 45 55 266

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 11.00, 15.00
  • Святая Імша ў будні — 18.00, 17.00 (зімой)

Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

в З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1999 г.

 
Канічы — парафія Анёлаў Ахоўнікаў

в З гісторыі парафіі

Парафія аднаўляецца; існуюць руіны касцёла 1912 г.


 

 
Ракаў — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка)

Ракаў — касцёл  Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка)

Адрас:
вул. Паштовая, 11
222365 в. Ракаў
Валожынскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

а

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 13.00;
  • Св. Імша ў будні — 19.00 (у летні час), 18.00 (на працягу года)

ы

З гісторыі парафіі

Парафія заснавана ў 1676 г. дамініканамі; сучасны касцёл пабудаваны ў 1904–1906 гг., адноўлены ў 1993 г.

 
Пяршаі — парафія Св. Юрыя

Пяршаі — касцёл св. Юрыя

Адрас:
вул. Савецкая, 74
222361 в. Пяршаі
Валожынскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01772 4 64 68

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — паводле аб’яваў

а 

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1545 г.; сучасны касцёл пабудаваны ў 1933 г., адноўлены ў 1990-я гг.

 
Подберазь — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

вЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1991 г., дзейнічае часовая капліца.

 
Лоск — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Кірыла і Мятода

в 

З гісторыі парафіі

Парафія ўзнаўляецца, заснаваная ў 1480 г.; апошні касцёл пабудаваны ў 1924 г., зачынены ў 1959 г. і прыстасаваны пад калгаснае сховішча.
 
Камень — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла
Камень — касцёл святых апосталаў Пятра і ПаўлаАдрас:
вул. 1-га Мая, 91
222371 в. Камень
Валожынскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01772 4 14 94

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 9.00, 18.00 (Камень); 11.30 (Цеснавая); 13.30 (1-я і 3-я нядзеля — Пятрылавічы); 15.00 (2-я і 4-я нядзеля — Сівіца)
  • Св. Імша ў  будні — 18.30 (Камень)

р 

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1451 г., новазбудаваны касцёл кансэкраваны ў 1991 г.

 
Івянец — парафія Св. Міхала Арханёла

Івянец — касцёл св. Міхала АрханёлаАдрас:
вул. Пушкіна, 1
222370 г.п. Івянец
Валожынскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.: 8 01772 5 31 70
Факс: 8 01772 5 19 91

E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 8.00, 10.00, 12.00, (14.00), 18.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 18.00
яЗ гісторыі парафіі

У XVII – пачатку XVIII ст. найважнейшую ролю ў жыцці Рэчы Паспалітай граў Каталіцкі Касцёл. Адным з найбольш разпаўсюджаных на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага быў закон францішканаў.

27 студзеня 1702 года – мінскі стольнік Тэадор Антоній Ваньковіч запрасіў у Івянец францішканаў, выдзяліўшы для іх гарадскую і фальваркавую зямлю і падарыўшы значныя грашовыя сродкі, якія дазволілі спачатку ўзвесці драўляны касцёл і кляштар францішканаў, а пасля распачаць будаўніцтва каменных кляшторных будынкаў. Драўляны касцёл Святога Арханёла Міхаіла быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, адразу пасля фундацыі, факт якой пацвярджаецца ў кнігах мінскага магістрата.

1740 год – распачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла ў стылі позняга, “віленскага” барока побач з ужо існуючым драўляным касцёлам. Будоўля фінансавалася пляменнікам фундатара Уладзіславам Талэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Будаўніцтвам кіраваў айцец Альберцін альбо Ансельм Чаховіч. Пагорак на якім узводзіліся будынкі касцёла і кляштара ўзмацнілі брукаваным каменнем і вуглём. Рэчышча ракі Волмы на ўчастку, прылягаючым да кляштара было часткова зменена так, што пад час павілічэння ўзроўня вады яна менш шкодзіла агароджы кляштара і фундаменту касцёла. Звесткі пра ход будоўлі касцёла, заканчэнне яго будаўніцтва і асвячэнні адстунічаюць. Можна сцвярджаць, што аблічча будынка касцёла за 250-гадовы перыяд існавання практычна не змяніўся і выключэннем з’яўляецца толькі замена матэрыялаў пакрыцця будынка і змяненне верхніх ярусаў веж.

1832 год – пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады закрылі кляштар. На яго месцы стварылі пансіянат для састарэлых каталіцкіх святароў.

1856-1860 – адбыліся рэстаўрацыйныя работы кляштара францішканаў пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча.

1868 год – пасля падаўлення паўстання 1863 года многія каталіцкія касцёлы і кляштары былі зачынены. У лісце, з міністэрства ўнутраных спраў у мінскую губернскую канцэлярыю напісана: “В Ивенце по-монастырский римско-католический костёл, обращённый в приходской, расположен так, что приезжающие в Ивенец торговать люди совращаются в латинство… Костёл необходимо закрыть… передав со всеми строениями в ведомтсво православного духовенства, ксёндзов перевести в другой приход”.

12 снежня 1868 года – па загаду галоўнага начальніка края генерал-лейтэнанта князя Баграціёна касцёл быў зачынены. У архівах горада Санкт-Пецербурга захоўваюцца падпісныя лісты парафіян з просьбаю аб адчыненні касцёла ў Івянцы, але ўлады ігнаруюць прашэнне і ў канцы 1868 года касцёл перадаецца праваслаўнаму духавенству.

1869 год – касцёл быў перароблены ў праваслаўную царкву. Каталіцкія літургічныя атрыбуты былі заменены на праваслаўныя. Верхнія ярусы веж змянілі цыбулепадобныя купалы.

1915 год – праваслаўныя ўлады вырашылі адчыніць у былым францішканскім кляштары праваслаўны жаночы манастыр.

1920 год – будынак касцёла быў перададзены католікам. Былі праведзены некаторыя архітэктурныя змены ў гэтым будынку. Касцёл выконваў свае функцыі як парафіяльны.

3 мая 1939 года – у Івянец вярнуліся францішкане і знош распачалі душпастырства парафіі касцёла Святога Арханёла Міхаіла. Гвардыянам і пробашчам стаў айцец Гіляры Прач-Прачынскі.

1941 год – пасля прыхода ў Івянец нямецкіх салдат распачаліся пераследванні католікаў. У францішканскім кляштары размяшчаліся нямецкія жандармы.

19 ліпеня 1941 года – два святары з Івянецкай супольнасці францішканаў – айцец Ахіллес Пухава і айцец Герман Стэмпень – прынялі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў за жыхароў вёскі Пяршаі. 11 чэрвеня 1998 года Папа Ян Павел ІІ аб’явіў іх благаслаўлёнымі.

1944-1990 годы – гістарычныя будынкі кляштара і касцёла выконвалі розныя функцыі: у касцёле знаходзілася крама, потым засолачны цэх загатканторы, у кляштары існавала сярэдняя школа, пазней у касцёле і кляштары знаходзіўся цэх эксперыментальна-даследчай вытворчасці Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута.

1 траўня 1990 года – ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў айцам францішканам касцёл св. Аляксея і паручыў ім у душпастырскую апеку над усім Івянцом.

1992 год – перададзены каталіцкім вернікам касцёл св. Міхаіла Арханёла.

1994 год – айцам францішканам былі перададзены гістарычныя будынкі кляштара і пачалія работы па яго аднаўленню.

2003 год – распачалася комплексная рэстаўрацыя касцёла.

Паводле матэрыялаў  www.ivenec.com


 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 19 з 28
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.