Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Свір — парафія Св. Мікалая, біскупа

Адрас:
вул. Савецкая, 25
222387 в. Свір
Мядзельскі р-н

Тэлефон: +375 17 974 24 44, +375 29 134 24 44
Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Старонка ў інтэрнэце: www.facebook.com/parafiasvir/

а Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю — 13.00, 17.00 (Свір); 09.00 (Страча); 10.30 (Дабраўляны)
  • Святая Імша ў будні — 18.00

Набажэнствы ў іншых месцах:

В. Вялікая Страча – капліца св. Адальбэрта (Войцеха), біскупа і мучанікаў: святая Імша ў нядзелю — 9.00.
В. Дабраўляны – капліца святых Пятра і Андрэя, апосталаў: святая Імша ў нядзелю — 10.30.


Адпуст:
 

6 снежня — св. Мікалая, біскупа

23 красавіка — св. Адальбэрта (Войцеха), біскупа і мучаніка (Страча)

29 чэрвеня – свв. Пятра і Паўла, апосталаў (Дабраўляны)

30 лістапада — св. Андрэя апостала (Дабраўляны)

24 ліпеня – св. Шарбэля Маклуфа, святара

Першая пятніца і першая нядзеля кастрычніка: саракагадзіннае набажэнства, заканчваецца ўрачыстай святой Імшой у гонар Маці Божай Ружанцовай

 

 ы

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1452 г.; сучасны касцёл пабудаваны ў 1654 г., значна разбудаваны ў 1909 г., адноўлены ў 1990 г.

Гісторыя 30-гадовых намаганняў свірскіх парафіян вярнуць касцёл. 1960-1990 гг.

 
Нарач (да 1964 г. Кабыльнік) — парафія Св. Андрэя, апостала
Нарач (да 1964 г. Кабыльнік) — касцёл св. Андрэя, апосталаАдрас:
вул. Завадская, 2а
в. Нарач
Мядзельскі р-н
Мiнская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222368

Тэлефон: тэл. д. +375 17 974 65 20
адміністратар: +375 29 695 80 01

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Вэб-сайт: naracz.na.by

 

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю — 9.00, 10.30, 13.30
  • Святая Імша ў будні — 8.30 (у Адвэнт раратняя 7.30), 18.30

Набажэнствы ў іншых месцах:

2 разы ў месяц (у клубе) І і ІІІ святая Імша ў в. Свіраны ў 10.30
і ў в. Вярэнькі ў 12.00


Адпуст: 

13 чэрвеня – св. Антонія
16 жніўня – св. Роха
30 лістапада – св. Андрэя апостала
22 кастрычніка – св. Яна Паўла ІІ
 

п

З гісторыі парафіі

Вёска Нарач (назва існуе ад 1964 г.) у XV стагоддзi насіла назву Medal Minor, ад XVI стагоддзя паселішча згадваецца пад назвай Кабыльнік. У 1434 г. князі Свірскія заснавалі тут касцёл святога Андрэя Апостала. На памятнай дошцы касцёла чытаем, што першая святыня была драўляная. У1651 г. князі Свірскія ўзводзяць новы будынак касцёла святога Андрэя, аднак яго знішчылі падчас «нашэсця Масквы» ў вайну 1654-1667 гг. У 1736 г. касцёл святога Андрэя рэканструаваны на сродкі тагачаснага дзедзіча Кабыльніка Марціна Аскеркі, кашталяна наваградскага. У гэтыя часы касцёл апісваюць як святыню «немалых памераў», інтэр’ер якой упрыгожвалі 6 алтароў. Пасля пажару 1862 г. касцёл ізноў аднаўляецца «коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Свентаржэцкага». У святыні былі 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам у срэбнай, з пазалочанымі элементамі, шаце. Да нашых часоў захавалася толькi званіца. Гэта квадратнае ў плане 3-яруснае каркасна-зрубавае збудаванне пад шатровым дахам.

У 1897 г. закладваюцца падмуркі новай каменнай святыні ў неагатычным стылi, якая ў 1901 г. была асвечаная, і ў 1904 г. кансэкраваная. Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы на падмўрку з гранітных блокаў. Зараз у касцёле ёсць чатыры алтары. У галоўным па-ранейшаму захоўваецца абраз Маці Божай (у народзе называнай Анёльскай - успамiн 2 жнiўня), у бакавых навах: злева - святога Андрэя, i святога Антонiя, справа - святога Роха. Пры касцёле святога Андрэя дзейнічалі школа i шпіталь. У Нарачы дзейнiчае таксама праваслаўная парафiя. Храм быў зачынены ў пасляваенны перыяд, а зараз, адрэстаўраваны, зноў служыць вернікам.

Пасля другой сусветнай вайны бязбожныя ўлады спрабавалi зачынiць i касцёл, аднак парафіяне, дзякуючы сваёй стойкасцi ў веры, здолелi захаваць дом Божы ад знiшчэння. Хоць апошні пробашч быў пасадзаны ў турму, а пазней змушаны пакiнуць Беларусь і парафiя засталася без святара, то людзi самi малiлiся ў святынi, спадзяючыся на лепшае i стараючыся атрымаць ад улады дазвол для святара. З цягам часу дазвол быў выдадзены. Сюды стаў прыезжаць спачатку перыядычна, а пазней рэгулярна кс. Люцыян Паўлiк з Задарожжа. Ад 1989 года тут служаць кармелiты босыя. У парафii адзначаюцца ўрачыста днi святога Антонiя (13 чэрвеня), святога Роха (16 жнiўня) i святога Андрэя Апостала (30 лiстапада).

 
Мядзел — парафія Маці Божай Шкаплернай
Мядзел — касцёл Маці Божай Шкаплернай
Фота А. Дыбоўскага

Адрас (кармэліты босыя):
вул. Міра, 6/1
222397 г. Мядзел
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

 

Тэл.: (8 017 97) 5-91-558 017 972 29 00

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Разліковы рахунак: 3015061902513
ЦБУ №619 у г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “АСБ Беларусбанка” ў г. Маладзечна,
УНП: 600187654
Рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Шкаплернай
222397 Мядзел, вул. Міра, 6/1, Рэспубліка Беларусь

л

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю — 09.00 (на польскай мове); 11.00 (на беларускай мове); 13.00 — на беларускай мове з удзелам дзяцей і моладзі
  • Святая Імша ва ўрачыстасці — 12.00 і 18.30
  • Святая Імша ў будні — 09.30, 18.30; субота — 12.00 і 18.30 (вігілійная на нядзелю)

 

Адпуст:

16 ліпеня — Маці Божай Шкаплернай (напярэдадні адбываецца Крыжовы шлях па Кальварыі), 14 верасня — Узвышэння святога Крыжа на Мядзельскай Кальварыі (Кальварыйскі фэст).

Вялікая пятніца — штогод адбываецца Крыжовы шлях па Кальварыі ў 15.00.

гЗаснавальнік касцёла і прыбыццё кармэлітаў

Новы і Стары Мядзел, мястэчка ў прыгожым геаграфічным становішчы, знаходзіцца над берагамі азёраў Мястра і Нарач, у мінулым Віленскай губерніі, Пастаўскага павета. Гэтыя мястэчкі існавалі ўжо ў XV ст. У Новым Мядзелі, які называўся каралеўскім, каля 1454 г. каштэлян Андрэй Саковіч заснаваў касцёл пад тытулам святога Станіслава.

Стары Мядзел быў уласнасцю князёў Радзівілаў, ад якіх перайшоў роду Франкевічаў. У 1621 г. Ян Франкевіч прадаў гэтую мясцовасць Яну Райскаму. Каля 1680 г. Стары Мядзел перайшоў у рукі Грабкоўскіх. Затым Ян Бонавэнтура Грабкоўскі з жонкай Зоф’яй прадалі яго ў 1687 г. Міхалу Кошчыцу, віцебскаму земскаму пісару за 95 тысяч злотых.

Міхал Кошчыц памёр бяздзетным. Мядзельскія ўладанні перайшлі да Станіслава Кошчыца, пляменніка Міхала, зарэцкага старасты, які ажаніўся з Соф’яй Дамінаўнай. У іх нарадзіліся 4 дачкі і 4 сыны. Мядзел перайшоў ва ўласнасць аднаму з іх — Антонію Кошчыцу, зарэцкаму старасце, які ажаніўся з Барбарай Вайнянка, дачкой Юзафа і Людвікі Сулістроўскіх.

У Антонія і Барбары нарадзіліся 6 дачок. Антоні памёр у канцы XVIII ст. як апошні прадстаўнік гэтага роду. Пасля яго смерці Стары Мядзел перайшоў да роду Дварэцкіх і Козелаў-Раклеўскіх. Узгаданы Антоні Кошчыц, стараста зарэцкі, запрасіў у Мядзел кармэлітаў босых. Для іх пабудаваў кляштар і касцёл пад тытулам Маці Божай Шкаплернай. Прыбыццё законнікаў у новы дом адбылося 24 красавіка 1754 г. З прычыны недастатковых звестак сёння цяжка вызначыць дату прыбыцця кармэлітаў ва ўрочышча. Калі яны прыбылі ўжо ў пабудаваны мураваны касцёл, то можна сцвярджаць, што 1754 год з’яўляецца годам іх прыбыцця і асвячэння касцёла (15 жніўня). Ян Карчэўскі ўспамінае, што ў 1744 г. на гэтым месцы знаходзіўся драўляны касцёл. Гэты касцёл — даўняя алтарыя св. Яна Хрысціцеля з пастаяннай фундацыяй, з прычыны якой Міхал Зянковіч, брыгадзір віленскі, не хацеў зацвердзіць фундацыю кармэлітаў. Доказам факту, што кармэліты раней прыбылі ў Стары Мядзел, з’яўляецца дазвол Апостальскай Сталіцы ад 4 верасня 1752 г. аб заснаванні Брацтва Маці Божай Шкаплернай і Брацтва Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пры касцёле кармэлітаў.


Апісанне касцёла і кляштара

Касцёл і кляштар знаходзяцца на невысокім узгорку, недалёка ад парка і возера. Касцёл мураваны, у стылі ракако, спраектаваны ў форме квадрата, у які ўпісаны васьмівугольнік, увянчаны купалам з васьмівугольным ліхтаром. Унутраныя бакі квадрата маюць па 24 локці даўжыні, па 28 лакцёў вышыні. Архітэктура святыні багатая. Сцены падзеленыя карынфскімі пілястрамі. На сценах касцёла і ўнутры купала поліхромны жывапіс, які адлюстроўвае страшны Божы суд. Касцёл добра асветлены дзякуючы 12 вокнам і ліхтару. Вокны ў чатырох сценах квадратныя ў 3 рады, у ніжнім ярусе паўкруглыя, у другім ярусе і мансардзе ў купале прастакутныя. Унутры з трох бакоў касцёл мае калоны. Сцены квадрата з рамамі па баках маюць дзве пары калон з карынфскімі капітэліямі, на якіх ёсць рэгулярная пабелка, пакрытая гіпсам слановай косці, перарванымі плітамі і прастакутнымі вокнамі ў сярэдзіне цімпаноў. Паміж калонамі на высокіх месцах доўгія нішы. Васьмібаковы купал пакрыты меднай бляхай, умацаваны гіпсам. У чатырох баках купала на аднолькавай адлегласці ад сцен квадрата касцёла ўмураваны ваконныя праёмы, злучаныя прафіліруючымі трохкутнікамі. На шчыце ліхтара металічны крыж. Галоўны партал у плыціне звязаны архівольтам.

Абсталяванне касцёла выканана ў стылі ракако. Галоўны алтар мураваны. У верхняй частцы ў фрамузе вылажаны аксамітам вялікі круцыфікс разьбы ракако. Ля ног Хрыста змешчаны крыштальная рака ў сярэбранай аправе з парэшткамі св. Юстына, мучаніка, у рыцарскай вопратцы. Над ракай — безліч рэліквій святых Юстына, Юстыны і Пляцыды, прывезеных фундатарам з Рыма. У касцёле апрача галоўнага алтара знаходзілася яшчэ 6 бакавых з абразамі святых, намаляваных на дошцы. У пахавальнай крыпце пад вялікім алтаром спачываюць парэшткі Антонія Кошчыца, яго брата і сына, які памёр у дзяцінстве. А цела яго жонкі Барбары Валынянкі Кошчыцавай (памерлай каля 1794 г.) пахавана разам з сёстрамі-візіткамі ў Вільні. Муміфіцыраванае цела фундатара ў багатым убранні, падперазанае слуцкім поясам, на пераломе ХІХ–ХХ стст. было абрабавана і перакладзена ў звычайную драўляную труну. У нарэзніках квадратнага ўзору святыні размясціліся склады касцёла. Па левым боку — сакрыстыя, аздобленая срэбраным посудам. Посуду і срэбраных рэчаў налічвалася 134 прадметы, вагой у 34 фунты і 24 луты.

Вакол касцёла — могілкі, агароджаныя плотам з падмуркам і слупамі, вырабленымі з камня. На тэрыторыі могілак з левага боку касцёльнай брамы — мураваная званіца. Асаблівасцю кляштара была арыгінальная Кальварыя або крыжовы шлях. Складалася яна з 21 капліцы і 8 брамаў, размешчаных на палях паблізу касцёла і на рынку мястэчка. Кальварыя задумана і пабудавана паводле плану Крыжовага шляху ў Іерусаліме. Капліцы рознага кшталту, збудаваныя з дрэва на каменных падмурках, былі з густам размешчаны. У іх змяшчаліся маляваныя абразы і драўляныя скульптуры. Асвяціў Кальварыю біскуп Фелікс Тавянскі, суфраган беларускі, 8 жніўня 1772 года. Цырымонія гэта доўжылася 4 дні. Праз увесь час запрошаных гасцей частавалі Кошчыцы. Важнейшымі ўрачыстасцямі, якія прыцягвалі ў касцёл мядзяльчан, былі святы: Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня, адначасова гадавіна пасвячэння касцёла, св. Яна Хрысціцеля, св. Юстына, свв. Сымона і Юды, Маці Божай Грамнічнай і Маці Божай Шкаплернай.

Пры касцёле былі брацтвы: Маці Божай Шкаплернай і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (з 1752 г.), брацтва св. Юзафа (з 1767 г.), брацтва шчаслівай смерці (з 1773 г.). Апекунамі гэтых брацтваў былі айцы кармэліты. Непадалёку ад заходняга боку касцёла фундатар збудаваў аднапавярховы кляштар. Гэты дом у асноўным належаў законнікам, але там таксама размяшчалася кухня, бібліятэка, прыбіральня і шатня. Бібліятэка на пачатку ХІХ ст. налічвала 423 тамы, а каля 1830 г. — ужо 500 тамоў літаратуры, у асноўным духоўнай.


Парафія кармэлітаў

Кармэліты ў Мядзелі мелі парафію. У 1779 г. адбыўся падзел парафіі на Нова-Мядзельскую і Стара-Мядзельскую. Стара-Мядзельская атрымала наступныя вёскі: Стары Мядзел, Раткі, Труханкі, Кулікі, Шымкі, Качаргі, Волак, Няверы, Маўчаны, Бялаўшчызна, Народаўшчызна, Радаўшчызна.

У 1781 г. налічвалася 616 парафіянаў рыма-каталіцкага веравызнання, а ў 1830 г. — 865. Доўгі час кляштар быў рэзідэнцыяй (да 1775 г.), а потым так званым вікарыятам (да канца XVIII ст.), а ў канцы прыёратам. На аснове парафіяльных кніг можна ўстанавіць спіс першых кармэлітаў, якія працавалі як душпастыры ў парафіі: а. Бэрнард (1779–99), а. Ксавэрн (1778–91), а. Эдвард (1781–83), а. Феліцыян (1781–88), а. Анёл (1781–83), а. Спірыдыён (1786–87), а. Бэнігнус (1784), а. Балтазар, а. Фрыдэрык (1788), а. Бруно (1789–90), а. Якуб (1790–1802), а. Эўзэбіюш (1795–1802), а. Валяр’ян (1795), а. Уладзіслаў (1795–1801), а. Габрыэль (1797), а. Фортунат (1798), а. Паўлін (1801–1810), а. Вінцэнт (1803–1804), а. Бэнігнус (1807–1813), а. Нікадзім (1802, 1818–1820), а. Якуб (1805–1809), а. Бянон (1805–1812), а. Дамінік (1805–1813), а. Андрэй (1807), а. Геранім (1810), а. Караль (1810, 1823), а. Леон (1811), а. Ігнат (1811), а. Баніфацый (1812–1814), а. Мацей (1813–1815), а. Цырыя (1814–1816, 1820), а. Вацлаў (1816–1823), а. Фабіян (1817–1820), а. Стэфан (1817), а. Геранім (1818), а. Маўрыцый (1819), а. Дыянізій (1820–1823), а. Ілля (1820–1826), а. Аляксандр (1821), а. Пётр (1826), а. Аўгустын (1823–27), а. Марцін (1823–24), а. Мельхіёр (1824–25).

Вышэйназваныя асобы працавалі парафіяльнымі душпастырамі. Некаторыя з іх шмат гадоў працавалі адміністратарамі або куратарамі парафіі. Паколькі кляштар быў малым, арганізацыя была ў асноўным грамадская. У 1826 г. кляштар налічваў 4 асобы. Аб выніках працы духоўных пастыраў сведчыць пераход у Каталіцкі Касцёл з кальвінізму, лютэранства і праваслаўя.

У мядзельскім касцёле а. Францішак Ксавэрый ад св. Нікадзіма благаславіў сужэнствы трох дачок фундатара: Ганну (1788), Еву (1788) і Станіславу (1790).

Пры кляштары кармэліты мелі сваю парафіяльную школу. Настаўнікам быў прызначаны адзін з айцоў. Доўгі час вучыў тут а. Бэрнард Нядзведзкі. У гэтай школе ў 1796 г. вучылася 8 хлопцаў, у 1830 г. было 5 вучняў. Часам іх колькасць дасягала 20.


Фундацыя кляштара

Антоні Кошчыц, стараста Зарэцкі, не толькі пабудаваў кармэлітам кляштар, але таксама зацвердзіў ім пастаяннае ўтрыманне. Запісам ад 24 красавіка 1754 г. аддаў ім 2 свае фальваркі — Юстынава і Белаўшчызна, да якіх (паводле перапісу 1830 г.) належала 4 вёскі, 15 дамоў, таксама 13 валок і 4 моргі зямлі. Юстынава знаходзілася ў Вілейскім павеце Мядзельскай гміны. Пасля скасавання кляштара фальварак быў прададзены. Кармэлітам належалі таксама фальваркі Белявіна і Некасецк, якія налічвалі 121 га 8750 м2 зямлі, а таксама маёнтак Юшкавічы. Фундатарам была дадзена датацыя 5640 сярэбраных рублёў. У той час з розных аблігацый набягала сума 5516 сярэбраных рублёў. У склад апошняй сумы ўваходзіла 20000 злотых, ахвяраваных кляштару 4 ліпеня 1761 г. сястрой фундатара Ганнай.

Каб запэўніць правамоцтва і непарушнасць вышэй пералічанага фонду, Антоні Кошчыц звярнуўся да Яна Міхала Зянковіча, біскупа Вілейскага, просячы зацвердзіць яго для мядзельскага кляштара. Біскуп адмовіў у зацвярджэнні, таму што гэтая фундацыя належала Мядзельскай альтарыі св. Яна Хрысціцеля. У сувязі з гэтым 28 красавіка 1757 г. стараста звярнуўся да Правінцыяльнай Капітулы, просячы аб зацвярджэнні фундацыі і аб хадайніцтве перад біскупам. Усе запісы (разам з фундацыяй) Антоні Кошчыц зацвердзіў на вечныя часы з боку грамадзянскага права праз дазвол Варшаўскага сейма пры Станіславе Аўгусце ў 1775 г. З вызначаных фундатарскіх сродкаў кляштару належалі наступныя аблігацыі:

  1. За фундатара Антонія Кошчыца — у кожны панядзелак, сераду, пятніцу і суботу па адной Імшы чытанай. Кожны месяц — адна Імша спяваная за памерлых.
  2. За Гераніма Астроўскага — адна Імша ў месяц.
  3. За Тадэвуша Насоўскага — 4 Імшы ў год.
  4. За Яна і Юзэфу Мотыкаў — у кожны месяц 10 Імшаў чытаных.
  5. За Казіміра Даманскага — 5 чытаных Імшаў у месяц.
  6. За двух Міхалаў Кошчыцаў — 5 Імшаў у месяц.

 
Ліквідацыя кляштара

Пасля разгрому лістападаўскага паўстання ўлады прыступілі да бяздумнага знішчэння культуры і польскасці. У першую чаргу былі ліквідаваны кляштары. У 1832 г. царскім указам быў ліквідаваны цэлы шэраг дамоў законных. У той трагічны спіс трапілі таксама аб’яднанні кармэлітаў босых у Старым Мядзелі, Пінску, Вільні, Анталептах, Гудагаі, Пашуменю і Вішневе. Некаторыя з іх падвергліся суду ў тым самым годзе. Кляштар у Мядзелі заставаўся ў руках кармэлітаў яшчэ да 1833 г. У гэты час у кляштары быў а. Уладзіслаў ад св. Іллі (Казакевіч). У наступным годзе кармэлітаў ужо не было ў Мядзелі. Іх парафія была падзелена і далучана да суседніх парафій. Касцёл і кляштар быў аддадзены сёстрам базыльянкам з Мінска, якія верна трымаліся уніі.

Некаторыя памятныя рэчы і рэліквіі св. Юстына з мядзельскага касцёла ўнучка фундатара Барбара з сям’і Стрэбніцкіх, па мужу Бжастоўская, перанесла ў касцёл у Мосары да сваіх родзічаў.

У мядзельскім касцёле базыльянкі прабылі да 1860 г. Пасля іх касцёл забрала праваслаўнае духавенства і ўтварыла ў 1866 г. сваю парафію.

Кармэліцкі касцёл перароблены на царкву базыльянак, а пазней у праваслаўную. Алтары вынесены. Фарбу ў стылі ракако замалявалі вапнай. Парафіяльныя кнігі, цудоўны абраз Маці Божай, таксама фігуры, якія стаялі ў нішах святыні, былі перанесены ў касцёл у Новым Мядзелі. Усё спалена разам з касцёлам 2 лістапада 1942 г. Кляштар аддадзены праваслаўнаму духавенству, быў цалкам знішчаны. Кальварыя, якая налічвала каля 40 капліц, разабрана і знішчана. У 1942 г. праваслаўны адміністратар касцёла прадаў даўні кляштар габрэям з Кабыльніка на цэглу для пабудовы дамоў. На месцы, дзе стаяў законны дом, застаўся адкрыты склеп. За атрыманыя ад ксяндза грошы, праваслаўныя збудавалі драўляныя домікі каля святыні. Знялі і прадалі медную бляху з касцёла, а пакрылі яго звычайнай. З даходу царкоўнай маёмасці атрымалі ад улады кляштарныя фальваркі: Белявіна, Юшкавічы і Некасецк. Фальварак Юстынава прадалі.


Іск маёмасці касцёла і вяртанне кармэлітаў

У 1920 г. пры кіраўніцтве генерала Зелігоўскага касцёл і маёмасць кляштара былі вернуты праз Мітрапалітальную курыю ў Вільні і часова аддадзены ва ўладу ксяндза пробашча з Новага Мядзела. Ксёндз Рамуальд Ялбтыкоўскі, арцыбіскуп Віленскі, лістом ад 8 верасня 1927 г. (Вільня) за нумарам 2506, накіраваным да айца правінцыяла Антонія Фашчынскага, аддаў кармэлітам босым кляштар кармэлітаў чаравічковых з парафіі Засвір. Ужо 9 ліпеня 1927 г. на агляд той пляцоўкі выехалі а. Браніслаў ад Св. Тройцы (Ярасінскі), брат Бернардын ад св. Юзафа (Піглоўскі), бр. Серафім ад св. Тэрэзы (Кухэрка) і бр. Якуб ад Сэрца Езуса (Мацяшак).

Аднак кармэліты чаравічковыя аб’явілі права на сваю ўласнасць, але гэта аказалася вельмі складана і тады босыя кармэліты адмовіліся ад той рэзідэнцыі. Лістом ад 26 верасня 1927 г. айцец Антоні Фашчынскі, правінцыял, звярнуўся да Мітрапаліта Віленскага з просьбай аб вяртанні кляштара ў Старым Мядзелі. Арцыбіскуп Ялбжыкоўскі далучыўся да просьбы і актам ад 6 кастрычніка 1927 г. за нумарам 3488 законам зацвердзіў касцёл у Мядзелі з прыналежнымі да яго забудовамі, а святаром быў прызначаны Баляслаў Тэжук, дэкан Надвіленскі. 6 кастрычніка Правінцыяльны Дэфініторыум прыняў фундацыю ў Мядзелі. Генеральны Дэфініторыум адобрыў яе 9 лютага 1928 г. Па ўладкаванні ўрадавых фармальнасцей 11 лістапада 1927 г. аб’яднанне пераехала з Засвіра ў Мядзел. Кананічны прыход кармэлітаў з прызнаннем розных правоў уласнасці пры ўдзеле кс. Баляслава Тэжука, дэкана Надвіленскага, адбыўся 7 снежня 1927 г.

Першым заданнем прыбыўшых законнікаў была адаптацыя касцёла да Божага культу, таксама дома — даўняй праваслаўнай плябаніі — на пражыванне законнікаў. Касцёлу была патрэбна грунтоўная рэстаўрацыя. Ад даўніх кармэлітаў застаўся ў святыні адзін цудоўны крыж з фігуркай Пана Езуса, манстранцыя і абраз Хрыста, які даваў ключы святому Пятру. Цудоўны крыж спачатку пастаўлены ў традыцыйным месцы — у цэнтральным алтары. Пад кіраўніцтвам а. Ігнацыя ад св. Тэрэзы (Быліцы) (1933–1938), пасля грунтоўнага абнаўлення ў галоўным алтары быў змешчаны абраз Маці Божай Шкаплернай, закрыты другім абразом Маці Божай Бердычоўскай. Па баках навы — два алтары. Да левага перанесены цудоўны крыж у стылі ракако. Алтар справа прысвечаны св. Юзафу, а пад яго плітой змешчана фігура св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, прывезеная з Лізье (Францыя). Новы амбон выканаў майстар з Любліна.

Айцец Браніслаў Ярасінскі быў ініцыятарам адбудовы мядзельскай Кальварыі са стацыямі Пана Езуса і Маці Божай. Даўнюю тэрыторыю Кальварыі займаў Генрых Козел-Паклеўскі, жыхар Старога Мядзела. Пад капліцу ён вызначыў плошчу 7 м у шырыню (якую потымі пашырыў да 9 м) на іншым месцы — пад назвай «Гуркі». З дапамогай мясцовых жыхароў а. Браніслаў устанавіў месца для капліцы, гледзячы на план Кальварыі Зэбжыдоўскай. У адзначаных месцах паставіў крыжы. Стацыю Крыжовага шляху адкрыў і асвяціў кс. біскуп Уладзіслаў Бандурскі на Зялёныя святкі (урачыстасць Спаслання Святога Духа) 27 мая 1928 г. Пасля смерці Генрыха Козела-Паклеўскага кармэліты купілі ад спадкаемцы Валатковіча 50 га зямлі пад Кальварыю за грошы, атрыманыя ад продажу фальварку Некасецк. У 1933–1938 гг. намаганнямі а. Ігнацыя Быліцы пабудавана 15 капліц з цэглы, каменя і блокаў, пакрытых бляхай.

Кальварыя стала вельмі папулярнай. Яна прыцягвала натоўпы пілігрымаў. У 1935–1936 гг. айцец Ігнацый Быліца зрабіў капітальны рамонт старога мураванага дома, у якім раней размяшчалася парафіяльная школа. Будынак узаконены пад кляштар. На другім паверсе зроблена 5 жылых келляў і зала, у якой размешчана бібліятэка, а на першым паверсе адна вялікая зала для наведвальнікаў, кухня і гасціная.

Законнікам вярнулі 3 фальваркі: Белявіна, Некасецк і Юшкавічы. Белявіна і Некасецк знаходзяцца ў Мядзельскім сельсавеце, 121 га 8750 м2 зямлі аддадзена ва ўласнасць канвенту кармэлітаў босых у Мядзелі 1–5 жніўня 1931 г. у сілу дэкларацыі 22 снежня 1930 г. арцыбіскупа віленскага Рамуальда Ялбжыкоўскага, дэлегата ўрада ў Вільні, 3 лютага 1931 г. Пры кляштары знаходзіўся агарод у 1,5 га і ля возера ў 1 га зямлі. У агародзе быў домік для шлюбу, свіран і пуня.

Кармэліты ў Мядзелі разгарнулі шырокую апостальскую і душпастырскую прапаганду. У летні час Кальварыя напаўнялася пілігрымамі, якія карысталіся духоўнай паслугай законнікаў. На споведзі з рэкалекцыямі і казаннямі айцы выязджалі ў суседнія парафіі. Праводзілі катэхізацыю ў 16 школах, якія знаходзіліся на адлегласці некалькіх кіламетраў. Апрача гэтага, у нядзелю і святы абслугоўвалі тры капліцы: Сясцёр Імя Езуса ў Некасецку, у Чучаліцах у маёнтку Сарокаў і ў Юшкавічах.

Ад часу перадачы кляштара ў Мядзелі працавалі:

  1. айцец Браніслаў Ярасінскі (1927–1929)
  2. айцец Ірэнэуш Оскварэк (1929–1932)
  3. айцец Антоні Фашчынскі (1931)
  4. айцец Ігнацый ад св. Тэрэзы (Быліца) (1932–1938)
  5. айцец Яцэк Комэндэра
  6. айцец Норбэрт ад св. Станіслава
  7. айцец Ян ад Крыжа (Ясіцкі)
  8. айцец Гадрыян Гут.

Апошнім кіраўніком у кляштары быў а. Якобін ад св. Герарда (Філек) з 1938 па 1949 г. Разам з Рыгорам Казерам і бр. Эдуардам Палюхам перажылі тут Другую сусветную вайну.

Айцец Якобін Філек стаў кіраўніком у кляштары 4 ліпеня 1934 г. У час свайго служэння зрабіў грунтоўную рэстаўрацыю святыні. Купал і страху касцёла пакрыў жалезнай бляхай, ацынкаванай з двух бакоў, верхні пласт пакрыў меддзю. Ліхтар над купалам пакрыў меднай бляхай, уставіў у яго 8 новых жалезных акон. Рамонт даху і вадасцёкавых трубаў каштаваў 4 тысячы злотых. Таксама зроблены мулярскія работы. Адрамантаваны карнізы і адноўлены тынк. Умацаваны ганак касцёла, папраўлены муры, пашкоджаныя вадой, якая сцякала са страхі. Мулярскімі работамі кіраваў майстар Барташэвіч. Гэта работа каштавала 1500 злотых.

Далейшую працу па рамонту касцёла і Кальварыі перарвала Другая сусветная вайна. У час нямецкай акупацыі канвент быў пазбаўлены рознага інвентару і 11 верасня 1943 г. спалены. Засталіся толькі касцёл і гумно, у якім сталі жыць законнікі аж да пабудовы драўлянага дома. Кармэліты заставаліся ў Мядзелі да 1949 г., а потым былі высланы ў Польшчу.

У 1989 г. на вігілію Божага Нараджэння ў касцёле адбылася першая святая Імша пасля яго вяртання. З гэтага моманту душпастырскую апеку ў парафіі зноў прынялі на сябе законнікі з ордэну кармэлітаў босых. На сённяшні дзень зроблены знешні рамонт касцёла і званіцы. Плануецца таксама рамонт унутры касцёла, рэстаўрацыя старога будынка на тэрыторыі касцёла, вядуцца працы па рэстаўрацыі і аднаўленню мядзельскай Кальварыі, па будаўніцтву новага будынка плябаніі. Аднак жа асноўнай працай і надалей застаецца праца над духоўным аднаўленнем парафіі, бо вернікі доўгі час не мелі святара на месцы. Толькі 10 гадоў душпастыры жывуць у раённым цэнтры.

 
Крывічы — парафія Св. Андрэя, апостала
Крывічы — касцёл Св. Андрэя, апостала
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. 17 верасня, 56
г. Крывічы
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222530

Тэл.: (8 017 97) 4-37-07

р

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю ў Крывічах — 11.00, 13.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00; субота —10.00
  • Св. Імша ў нядзелю ў в. Княгінін (у адным з дамоў) — зімовы, веснавы, асенні перыяды ў 15.30

 

Адпуст: Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; 6 жніўня — Перамянення Пана, 30 лістапада — Св. Андрэя Апостала, 

нЗ гісторыі парафіі

Парафія і сучасны касцёл дзейнічае з 1796 г., у 1770–1832 гг. тут дзейнічаў кляштар трынітарыеў.
 
Канстанцінава — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
 
 
Канстанцінава — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас:
вул. Савецкая, 25
в. Канстанцінава
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222394 п/а Камарова

Тэл./факс: (8–01797) 37334
Тэл.: (8–01797) 37119
в
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 15.00
  • Св. Імша ў будні — 9.00 або 18.00
  • Св. Імша ў святы — 10.00, 18.00
аЗ гісторыі парафіі
 
Парафія існуе з 1793 г.; капліца была пабудавана ў 1769 г., сучасны касцёл дзейнічае з 1896 г.
Зараз у парафіі служыць кс. Алег Мурзіч.
 
Засвір — парафія Найсвяцейшай Тройцы

Засвір — касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Адрас:
в. Засвір
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў суботу, нядзелю —12.00
  • Св. Імша ў святы — 10.00, 12.00

ы

З гісторыі парафіі

Кляштар кармелітаў дзейнічаў у 1697–1831 гг., парафія існуе з 1832 г., сучасны касцёл пабудаваны ў 1714 г., адноўлены ў 1990 г.

 

 

 
Будслаў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Будслаў — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіАдрас:
Чырвоная плошча, 8
в. Будслаў
Мядзельскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222510

Тэл./факс: 8 01797 3 13 99
Тэл.: 8 017 97 3 13 73
Вэб-сайт:
site.catholic.by/budslau/

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.30, 12.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00

ж З гісторыі парафіі

Вёска Будслаў у архіўных запісах згадваецца пад назваю Буда або Слаўная Буда. Першая згадка пра яе датавана 1504 годам, калі Вялікі Князь Літоўскі Аляксандр Ягелон падарыў кляштару бэрнардынаў 600 моргаў лесу каля ракі Сэрвач. Спачатку тут пасяліўся адзін з братоў, а затым да яго далучыліся іншыя бэрнардыны, якія ў 1530 г. пабудавалі ў гэтым месцы невялікую капліцу.

У 1591 г. у Слаўнай Будзе быў узведзены і кансэкраваны драўляны касцёл. Верагодней за ўсё, у гэты час тут з’явіўся абраз Маці Божай, які пазней быў названы абразом Маці Божай Будслаўскай. У 1598 г. яго атрымаў мінскі ваявода Ян Пац з рук папы Клімэнта VIII. Пасля смерці Яна Паца капелан Ісаак Салакай у 1613 г. перадаў абраз у кляштар айцоў бэрнардынаў. Вельмі хутка выява Маці Божай Будслаўскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Змешчаны ў драўляным касцёле, гэты абраз з самага пачатку быў шанаваны простымі людзьмі і ў хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі і ласкамі. У 1635 г. ён быў перанесены ў галоўны алтар. Першы цуд апісаны ў 1617 г., калі сляпы пяцігадовы хлопчык Ёзафат Тышкевіч (пазней вядомы айцец кармэліт) атрымаў зрок.

Вуглавы камень першага каменнага касцёла быў закладзены 28 верасня 1633 года. Святыня была кансэкравана 9 ліпеня 1643 года. Новы мураваны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынаў у Будславе пабудавалі ў 1767–1783 гадах. Трохнававая святыня з дзвюма вежамі была створана ў стылі позняга барока, увесь яе інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі. Галоўны фасад дасягаў 50 метраў. У касцёле мелася 12 алтароў. Ён быў кансэкраваны 7 верасня 1783 года. У 1939 г. касцёл зачынілі, але яго ніколі не выкарыстоўвалі ў іншых мэтах, як гэта практыкавалася пры атэістычнай уладзе. Пасля вайны сюды час ад часу прыязджалі святары. У 1966–1974 гг. у святыні не было ніводнага ксяндза. Яе адраджэнне распачалося 2 ліпеня 1992 г., калі ў Будслаў прыбыла першая публічная пілігрымка. У 1994 годзе папа Ян Павел ІІ булаю надаў святыні тытул Базылікі Меншай, а ў 1998 г. кардынал Казімір Свёнтэк каранаваў цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі. Пасля акта каранацыі ён абвясціў будслаўскую святыню Нацыянальным санктуарыем Беларусі. Тады ж апеку над святыняю прынялі айцы бэрнардыны, вярнуўшыся сюды пасля працяглага перапынку.

Сёння будслаўскі касцёл аб'яўлены помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. 1 ліпеня 2000 г. у Будславе адбыўся марыялагічны кангрэс. Кожны год на святкаванне ўрачыстасцяў у Будславе, якое з 2012 г. пераносіцца на першую пятніцу і суботу ліпеня замест традыцыйнага 2 ліпеня, прыбываюць дзясяткі тысяч вернікаў з усёй Беларусі і з замежжа (Расіі, краінаў Прыбалтыкі, Украіны, Польшчы і інш.).

 


 
Парафіі Будслаўскага дэканата
21.07.2008 16:44
1. Будслаў — Унебаўзяцця НПМ
2. Засвір — Найсвяцейшай Тройцы
3. Канстанцінава — Унебаўзяцця НПМ
4. Крывічы — Св. Андрэя, апостала
5. Мядзел — Маці Божай Шкаплернай
6. Нарач — Св. Андрэя, апостала
7. Свір — Св. Мікалая, біскупа
8. Шэметава — Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Усяго парафій у дэканаце: 8
Зарэгістравана парафій: 8
Колькасць святароў: 9
Касцёлы / капліцы: 8 / –

Адлегласць ад раённага цэнтра дэканата да Мінска — 141 км.
Колькасць жыхароў дэканата — 34,4 тыс.чал., з іх 7,5 тыс.чал. жыве ў горадзе, 26,5 тыс.чал. жыве ў сельскай мясцовасці.
Плошча дэканата (тэрыторыя Мядзельскага раёна) — 2 тыс.кв.км.

Дэкан — кс. Пётр Шарко
двор Шэметава, 9
222388 Мядзельскі р-н
тэл./факс:     8 01797 3 27 33

Катэхетычны візітатар — а. Бэрнард Радзік OCD
вул. Заводская, 2а
222386 в. Нарач
Мядзельскі р-н
тэл.:     8 01797 4 65 20
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
 
Халопенічы — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі і св. Язафата Кунцэвіча

в

З гісторыі парафіі

Парафія аднаўляецца; існавала з 1640 г., у 1703–1832 гг. дзейнічаў кляштар дамініканаў, касцёл 1905 г. і кляштар 1798 г. забраныя пад клуб у 1930-я гг.


 
Крупкі — парафія Св. Юзафа

Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Міра, 12

г. Крупкі
Крупскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

вэб-сайт: krupki.kasciol.by

ы

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю — 10.00, 18.00
  • Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу — 19.00
  • Святая Імша ў сераду і суботу — 9.00

ы

З гісторыі парафіі

Парафія зарэгістравана ў 1996 г., пабудаваны душпастырскі цэнтр.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 Наступная > Апошняя >>

Старонка 23 з 28
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.