Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Стэфанава — парафія Беззаганнага Сэрца НПМ i св. Яна, Апостала
Стэфанава — капліца Беззаганнага Сэрца НПМ i св. Яна, Апостала
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
в. Стэфанава
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.

 
Паставы — парафія Езуса Міласэрнага

вул. Набярэжная, 10

211875, г. Паставы

тэл/факс:+375(2155) 41651
тэл/факс:+375(2155) 25060;

Сайт: www.postavy.eu

  • Святая Імша ў нядзелю: 15.00
  • Святая Імша ў буднія дні: 10.00, 18.00
 
Весялова — Святога Антонія

Адрас:

вул. Зялёная, 5
211183

в. Весялова, Лепельскі р-н

  • Святая Імша ў першую нядзелю месяца ў 13.00
 
Завуцце — парафія Св. Блажэя i св. Кацярыны Сіенскай
Адрас:
в. Завуцце 211954
Міёрскі р-н
Віцебская вобл.
 
Купчэлле — парафія Св. Марыі Магдалены i св. Блажэя, біскупа і мучаніка
Адрас:
в. Купчэлле

 
Віцебская дыяцэзія (Vitebscen(sis))

Заснавана 13 кастрычніка 1999 г.
Уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).

Адрас курыі:
вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28, 210032 Віцебск

тэл.\факс +375 (212) 616869
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Плошча тэрыторыі дыяцэзіі ў км2
40 100
Насельніцтва1 448 000
Колькасць католікаў170 000
Колькасць парафій140
Дыяцэзіяльныя святары54
Законныя святары ў дыяцэзіі43
Члены мужчынскіх манаскіх супольнасцяў55
Члены жаночых манаскіх супольнасцяў53
(Статыстыка за 2013 г.)

Ардынарый — біскуп Алег Буткевіч
Уладзіслаў Блін  — біскуп Віцебскі на пенсіі
Генеральны вікарый — кс. Францішак Кісель

й

Даныя па парафіях на 09.10.2016

Дэканаты і парафіі Віцебскай дыяцэзіі

Аршанскі дэканат

 

Браслаўскі дэканат

 

Відзcкі дэканат (цэнтр дэканата — г.п. Відзы)


 

Віцебскі дэканат (цэнтр дэканата — г. Віцебск)



Глыбоцкі дэканат (цэнтр дэканата — г. Глыбокае)

 

Докшыцкі дэканат (цэнтр дэканата — г. Докшыцы)

 

Лепельскі дэканат (цэнтр дэканата — г. Лепель)

 

Мёрскі дэканат (цэнтр дэканата — г. Мёры)

 

Пастаўскі дэканат (цэнтр дэканата — г. Паставы)


Полацкі дэканат (цэнтр дэканата — г. Полацк)

 

Шаркаўшчынскі дэканат (цэнтр дэканата — г.п. Шаркаўшчына)


 

 
Варапаева — парафія Святога Міхала Арханёла
Варапаева — касцёл св. Арханёла Міхала і благаслаўлёнага біскупа Міхала КозаляАдрас:
вул. Завадская, 51а
в. Варапаева
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211830

Тэл.: (8–02155) 48490
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 17.00 (Варапаева)
Адпусты: свята св. Арханёла Міхала – 29 верасня
вЗ гісторыі парафіі

Першы драўляны касцёл пад тытулам св. Арханёла Міхала быў перавезены сюды з Дунілавічаў на пачатку 30-х гг. ХХ ст. У 1933 г. дэкрэтам арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага адбыўся падзел дунілавіцкай парафіі і ўтварылася парафія ў Варапаеве, дзе першым пробашчам стаў кс. Антоній Скурко, які і быў душпастырам парафіі да 1948 г. У 1948 г. улады арыштавалі кс. Віктара Завадскага, а касцёл перарабілі пад склад збожжа. 42 гады ў парафіі Варапаева не было святара. У 1990 г. сюды пачалі прыязджаць ксяндзы з навакольных парафіяў, адным з іх быў кс. пралат Юзаф Булька, які пачаў збіраць будаўнічыя матэрыялы і ўладкоўваць справы па распачацці будаўніцтва касцёла.

Касцёл у Варапаеве пачалі будаваць на пачатку 1991 г. намаганнямі кс. пралата Юзафа Булькі, новапрызначанага пробашча Казіміра Акушкі і групы руплівых парафіянаў. 27.07.1991 г. кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў новы касцёл, які быў яшчэ ў недапрацаваным стане. У 1996 г. пробашчам святыні стаў кс. пралат Юзаф Булька, які і завяршыў будаўніцтва. Ён кіраваў таксама працамі па ўпарадкаванні і ўпрыгожанні тэрыторыі пры касцёле, пачаў збіраць матэрыялы для будаўніцтва плябаніі. У 2000 г. пробашчам стаў кс. Павел Кубік SCJ, які пачаў яе будаваць. Пасля пробашчам быў прызначаны кс. Ежы Ноцунь SCJ, пры якім распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома.

На тэрыторыі парафіі знаходзяцца капліцы: у Балаях – у калгасным доме, пераробленым пад капліцу, у Казлоўшчыне – капліца св. Пятра (старая, мураваная з каменя могілкавая капліца) і ў Навадруцку – капліца св. Юзафа Рамесніка, якая з’яўляецца ўласнасцю парафіі. У Гуту святар прыязджае раз на два тыдні, вернікі моляцца ў жылым доме.
 
Паставы — парафія Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Паставы — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Набярэжная, 6
г. Паставы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211875

Тэл./факс: (8–012155) 21651
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 10.00, 12.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00, 18.00
Адпусты: успамін св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня
фЗ гісторыі парафіі

Гісторыя парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай, фундатарам якога быў Ян Зяновіч, маршалак ашмянскі. У парафіі знаходзіцца срэбны келіх з інкрустацыяй – «Падараваны парафіі пастаўскай у 1635 г.». Праз 140 гадоў касцёл быў знішчаны, хутчэй за ўсё, падчас вайны з Расіяй ў 1654–1667 гг. Адбудаваны ў 1760 г. касцёл не захаваўся, цяпер на яго месцы стаіць праваслаўная царква. У 1640 г. на выспе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскім сакратаром Станіславам Бяганскім і яго жонкай Ганнай з Сехеняў быў фундаваны кляштар францішканцаў і касцёл. Пасля лістападаўскага паўстання ў 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Рэшткі старога касцёла разабралі, на яго месцы ў 1880-1887 гг. (па іншых звестках – у 1898-1904 гг.) пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла, для якога былі выкарыстаны падвалы і частка падмуркаў, аднак новы аб’ект пабудаваны ў накірунку поўнач – поўдзень, без уліку традыцыйных асноваў арыентацыі святыні.

Касцёл пабудаваны паводле праекта А. Гойбеля, мае ў плане лацінскі крыж. Гэта цагляны будынак базылікальнага тыпу ў неагатычным стылі. Апекуном святыні стаў св. Антоній Падуанскі. Пазней тут пабудавалі плябанію. Падчас І сусветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны. Фронт праходзіў за 4 км. ад Паставаў, і снарады часткова пашкодзілі муры, знішчыліся арганы, галоўны алтар, амбона, пашкодзіліся скляпенні, дах, вокны і дзверы. Пасля вайны, у 1920 г., святыня была адбудавана і адноўлена, функцыянавала як сядзіба дэканату да 1939 г. З 1935 г. пробашчам парафіі быў Баляслаў Мацееўскі, пазней арыштаваны і закатаваны ў сталінскіх лагерах. Пасля прыходу савецкай улады кс. дзекан Міхневіч выконваў у Паставах душпастырскую паслугу, але меў абмежаванні. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым – прадпрыемства.

У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. Спачатку пробашчам быў кс. Ян Шуткевіч, з 1994 г. Душпастырствам займаюцца айцы сэрцане.
 
Лынтупы — парафія Святога Андрэя Апостала
Лынтупы — касцёл св. Апостала Андрэя
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Красільнікава, 1
в. Лынтупы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211870

Тэл.: (8–02155) 58950
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00

Адпусты: св. Апостала Андрэя – 30 лістапада; св. Ганны – 26 ліпеня (пераносіцца на нядзелю)
аЗ гісторыі парафіі

Парафія вядзе сваю гісторыю з XV ст. Старыя парафіяльныя кнігі сведчаць, што тутэйшыя жыхары былі вельмі рэлігійнымі і адданымі Касцёлу. Першая драўляная святыня пад тытулам св. Апостала Андрэя была пабудавана тут каля 1459 г. У хроніцы парафіяльнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі за 1879 г. гаворыцца, што ён пабудаваны віленскім ваяводам Андрэем Даўгірдавічам. Касцёл меў 5 алтароў і амбону, дзейнічаў тут і шпіталь. У 1640 г. Аляксандр Чарніцкі пабудаваў пры касцёле капліцу з цэглы, падарава святыні вялікі звон і літургічныя прыналежнасці.

У парафіі працавала шмат шчырых святароў, якіх вернікі шанавалі і акружалі любоўю, пра што сведчыць, напрыклад, надпіс на келіху, падараваным кс. Роўбу з нагоды юбілею яго святарскага пасвячэння ў 1851 г., дзе вернікі называюць сябе «ўдзячнымі парафіянамі», а таксама прыгожы надпіс аб гэтым чалавеку на надмагільнай дошцы, дзе ён названы «брыльянтам вялікай чысціні». Парафія была шматлюдная, у міжваенны перыяд тут налічвалася больш за 7000 вернікаў. Прыгожы і вялікі касцёл у Лынтупах будаваўся з 1908 па 1914 гг. па фундацыі Ю. Бышэўскага і парафіянаў, будаўніцтва было завершана ў 1914 г.

Пазнейшая гісторыя парафіі – гэта часы цяжкай барацьбы з несправядлівасцю, барацьбы за захаванне веры ў сэрцы, а святароў і святыні – на гэтай зямлі. Тут трэба згадаць нястомную працу вядомага кс. Люцыяна Паўліка MIC, які прыязджаў у парафію з душпастырскай паслугай. Справай аднаўлення касцёла займаўся кс. Ян Шуткевіч.

На тэрыторыі парафіі ёсць яшчэ філія ў Палессі (10 км ад Лынтупаў).

 
Лучай — парафія Святога Тадэвуша
Лучай — касцёл св. Юды Тадэвуша
Фота Дз. Салаша

Адрас:

вул. Садовая, 10
Лучай, 46
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211867

Тэл.: (8–02155) 24572
www.luchaj.byяРасклад набажэнстваў (магчымы змены)   

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00 (Лучай), 13.00 (Навасёлкі)
  • Св. Імша ў будні — 10.00 або 16.30, у суботу — 15.30

Адпусты: св. Ганны – 26 ліпеня; св. Юды Тадэвуша – 28 кастрычніка (у суботу пасля ўрачыстасці)
яЗ гісторыі парафіі

Парафія бярэ пачатак з 1755 г. Касцёл у 1766–1776 гг. будаваў для езуітаў Тадэвуш Агінскі, і ад апекуна св. Тадэвуша святыня атрымала свой тытул. Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры стылю барока, пасля перабудовы – з рысамі стыляў барока і класіцызму. Кансэкраваны ў 1777 г. біскупам Ф. Тавянскім.

Падчас ІІ сусветнай вайны вёска была вельмі разбурана. Перад 1945 г. пробашчам у касцёле быў кс. Рамейка. У 1948 г. яго арыштавалі і вывезлі ў Казахстан. Наступны пробашч, кс. Ч. Барынскі, таксама прабыў тут нядоўга. Нягледзячы на тое, што ў парафіі не было святара, людзі збіраліся на набажэнствы. У 1971 г. касцёл быў зачынены і служыў складам металу, але нават тады нелегальна прыязджалі святары ў Лучай, каб удзяляць вернікам святую Камунію і іншыя сакрамэнты. Дзяцей і моладзь рыхтавала да Камуніі Ганна Дубовік з вёскі Круткі.

16.03.1990 г. касцёл пад тытулам св. Тадэвуша быў вернуты католікам.

На тэрыторыі парафіі знаходзіцца філіяльная капліца пад тытулам Божай Міласэрнасці ў Навасёлках.


 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.