Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Камаі — парафія Святога Яна Хрысціцеля
Камаі — касцёл святога Яна Хрысціцеля
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Гагарына, 1
а.г. Камаі
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211862

Тэл.: (8–02155) 54346
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
Адпусты: св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня; свята Марыі, Маці Касцёла – другі дзень урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы (капліца ў Мягунах)
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл у Камаях пад тытулам св. Яна Хрысціцеля – старажытная святыня, якая захавала рысы гатычнага, рэнесанснага і барочнага стыляў – належыць да найстаражытнейшых святыняў на Беларусі. Касцёл пабудаваны з каменя. Яго фундаваў уладальнік мястэчка Ян Рудомін-Дысяцкі. У 1603-1606 гг. вялася будоўля.  Пачатковы выгляд касцёла вельмі змяніўся пасля пажару XVII ст. і пасля Паўночнай вайны 1700–1721 гг., калі будынак быў абстраляны. Пры аднаўленні касцёла шведскія ядры былі ўмураваны ў сцены. У 1726–1736 гг. і ў сярэдзіне ХІХ ст. былі выкананы прыгожыя роспісы на скляпеннях – гронкі раслінаў, пладоў і кветак. Касцёл перабудоўвалі ў 1861 г. Раней святыня мела чатыры драўляныя барочныя алтары. У галоўным знаходзяцца дзве драўляныя фігуры: св. Пятра і св. Паўла, а таксама абраз Маці Божай з Дзіцяткам у срэбраных шатах (паходзіць з XVII–XVIII стст.), які лічыцца цудатворным. Арганы паходзяць з канца XVIII ст. На цяперашні час святыня патрабуе грунтоўнага рамонту.

Пры апісанні спецыялістамі гістарычнага значэння касцёла было налічана 118 прадметаў гістарычнай каштоўнасці. Сярод іх вызначаюцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай пачатку XVIII ст., фігуры св. Пятра і Паўла таго ж перыяду і шмат іншых. Тут знаходзяцца рэліквіі святога Казіміра і св. Станіслава, біскупа.

У міжваенны перыяд у парафіі налічвалася 7156 вернікаў. Тут працуе Хатні Касцёл, ёсць парафіяльны хор. У мясцовай плябаніі праходзяць рэкалекцыі аазы.

На тэрыторыі парафіі Камаі знаходзіцца філіяльная мураваная капліца (19 ст.) ў Мягунах (8 км ад касцёла).
 
Груздава — парафія Узвышэння Святога Крыжа
Груздава — касцёл Узвышэння Святога КрыжаАдрас:
вул. Лясная, 12
в. Груздава
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211876

Тэл./факс: (8–02155) 21651
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00
  • Св. Імша ва ўрачыстасці і святы па буднях — 12.00
Адпусты: свята Узвышэння Святога Крыжа – 14 верасня
вЗ гісторыі парафіі

У Груздаве раней быў прыгожы стары касцёл, спалены падчас ІІ сусветнай вайны.

Новы касцёл, перабудаваны з адміністрацыйнага будынка намаганнямі парафіянаў і кс. пробашча Крыштафа Сілкоўскага SCJ, асвечаны біскупам Уладзіславам Блінам 28.07.2001 г.
 
Дунілавічы — парафія Святой Тройцы
Дунілавічы — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Асяненкі, 2
а.г. Дунілавічы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211854

Тэл.: (8–02155) 59039
уРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00, у суботу — 10.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня; свята св. Арханёла Міхала – 29 верасня
sЗ гісторыі парафіі

У ранейшых манаграфіях касцёл у Дунілавічах згадваецца пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі і Арханёла Міхала.

Пасля ліквідацыі ў Дунілавічах у 1866 г. мураванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы і перадачы яго праваслаўным вернікам насупраць была пабудавана драўляная святыня. У 1890 г. яна згарэла, але на пачатку ХХ ст. была адноўлена паводле здымкаў. Падчас ІІ сусветнай вайны і дзейнасці савецкай улады касцёл быў цалкам знішчаны і перастаў функцыянаваць.

Адбудову касцёла, пабудаванага ў 1769-1783 гг. і забранага ў 1866 г. на праваслаўную царкву, распачаў кс. Крыштаф Пажарскі 15.11.1992 г. Пасля набажэнствы адпраўляў кс. Казімір Акушка з Варапаева. З красавіка 1993 г. па студзень 1995 г. адбудову вёў місіянер вербіст Юзаф Маціс. Ён, як і наступны святар Пётр Врубель, праводзіў сістэматычную катэхезу для дзяцей і моладзі. У той час быў адноўлены абраз Маці Божай Латэранскай, які вернікі лічаць цудоўным. Абраз XVII ст. паходзіў з Фларэнцыі, быў падараваны віленскім біскупам Мікалаем Пуцым. Для аднаўлення святыні шмат зрабілі кс. Марэк Казімерчак SCJ і кс. Чэслаў Куцмеж SCJ.

29.03.2000 г. у дунілавіцкай парафіі адбылася сустрэча Апостальскага нунцыя Дамініка Грушоўскага з дзецьмі і моладдзю.

У парафіі ў Дунілавічах праводзіліся, і цяпер арганізоўваюцца, «канікулы з Богам» для моладзі, праходзяць рэгулярныя сустрэчы з дзецьмі і моладдзю.
 
Ветрына — парафія благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
Ветрына — капліца благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Леніна, 45
в. Ветрына
Полацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211430

Тэл.: (8–0214) 453311
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
Адпусты: успамін Благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
яЗ гісторыі парафіі

У Ветрыне існуе парафія пад тытулам бл. Юрыя Матулевіча, зарэгістраваная 21.06.2001 г. Ёсць капліца, перабудаваная з былой крамы. 11 ліпеня 2004 г. святыню ўрачыста кансэкраваў біскуп Збігнеў Кернікоўскі з Седліцаў.
 
Верхнядзвінск — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Верхнядзвінск — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. Савецкая, 45
г. Верхнядзвінск
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211631

Тэл.: (8–02151) 22866

Вэб-сайт: http://www.wdzwinsk-kasciol.narod.ru/

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00; у святы — 10.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні (акрамя панядзелка, калі св. Імшы ў парафіі няма) — 18.00; у суботу — 10.00
Адпусты: свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 верасня
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску пабудаваны ў 1809 г. (па некаторых звестках, у сярэдзіне 19 ст.). У 1867 г. адноўлены, тады ж пабудавана плябанія. У 1879 г. пляц пры касцёле быў забудаваны і абнесены агароджаю. Адна з хронікаў 1882 г. піша, што ў той час пры касцёле існавала школа для моладзі.

У 1917 г. усё гэта было разрабавана і знішчана. На тэрыторыі касцёла размясціліся крамы. Аднак тое, што засталося, з’яўляецца незабыўнай памяткай мінулага.

Адраджэнне святыні пачалося ў 1990 г., калі ў Верхнядзвінску ўтварылася парафія. На яе тэрыторыі знаходзяцца яшчэ тры пункты: Кахановічы, Клімоўшчына і Валынцы, куды раз на два тыдні прыязджае святар.
 
Сар’я — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас:
вул. Цэнтральная, 17
в. Сар’я
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211627
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю: 14.30
Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня
фЗ гісторыі парафіі

Сучасная вёска Сар’я Верхнядзвінскага раёна страціла тую прыгажосць і багацце, якімі валодала калісьці. Першая мураваная каталіцкая капліца ў Сар’і была ўзведзена яшчэ ў XVIII ст., асвечана ўлетку 1796 г. арцыбіскупам магілёўскім, рыма-каталіцкім Мітрапалітам расійскай імперыі Станіславам Богушам-Сестранцэвічам. У палацы Лапацінскіх была яшчэ адна капліца. Новы неагатычны касцёл пад тытулам св. Марыі быў пабудаваны ў Сар’і ў 1852 г. Ігнацыем Лапацінскім, які прысвяціў святыню сваёй памерлай жонцы Марыі і памерламу сыну. Асвечаны касцёл у 1857 г. Ён быў вельмі падобны да віленскага касцёла св. Ганны. Побач знаходзіліся могілкі з пахаваннямі сям’і фундатара. Шляхецкі род Лапацінскіх, які браў свой пачатак ад Мікалая Тадэвуша Лапацінскага, народжанага ў 1715 г., жыў на гэтай тэрыторыі каля двух стагоддзяў. Некаторыя жыхары і да нашых дзён памятаюць апошняга гаспадара маёнтка Станіслава Лапацінскага. Тут знаходзіўся багаты архіў, які належаў роду Сапегаў, і адна з найбуйнейшых бібліятэк таго часу ў невялікім, але багатым палацы сярод французскага парку. Цяпер у будынку касцёла знаходзіцца праваслаўная святыня, а католікі збіраюцца на малітву ў прыватным доме.
 
Расоны — парафія Святога Язафата Кунцэвіча
Адрас:
вул. Савецкая, 28
в. Расоны
Расонскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211471

Тэл.: +375 2159 426 25
+375 29 652 82 94 (Velcom)
+375 29 217 26 25 (МТС)

www.piligrymka.by
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00 (панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца), 09.00 (серада, субота)
Адпусты: урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча — 12 лістапада
ыЗ гісторыі парафіі

Расоны — гэта раённы цэнтр, які мае 6,5 тыс. жыхароў. Тут існуе парафія пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. 18 верасня 2010 г. адбылася кансэкрацыя новапабудаванага касцёла.
 
Росіца — парафія Святой Тройцы
Росіца — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Цэнтральная, 60
в. Росіца
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211640

Тэл.: (8–02151) 26846
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 09.00

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
яЗ гісторыі парафіі

Першыя звесткі аб існаванні касцёла ў Росіцы адносяцца да 2-й пал. XVI ст. У 1778 г. тут быў пабудаваны невялікі драўляны касцёл, асвечаны ў 1792 г. У 1906 г. паўстаў новы касцёл з цэглы, у раманскім стылі, асвечаны 20 студзеня 1911. У гісторыі росіцкага касцёла вялікую ролю адыгралі Дарота і Мікалай Лапацінскія, кс. біскуп Юзаф Лапацінскі, кс. біскуп жмудскі Ян Нікадэм Лапацінскі, называны ў народзе «біскуп-прыяцель», які памёр у Лапаціне, ваявода брэсцка-літоўскі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі, бацька біскупа, які 17 разоў быў дэпутатам і займаў пасаду маршалка трыбуналу. Апекуны касцёла – Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса і св. Антоній Падуанскі.

Пасля бальшавіцкай рэвалюцыі касцёл быў зачынены. Евангелізацыя распачалася нанава падчас нямецкай акупацыі гэтых земляў. У 1943 г. тут працавалі два святары, марыяне, благаслаўлёныя мучанікі Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра, якія прынялі мучаніцкую смерць падчас карнай акцыі гітлераўцаў. У той час у Росіцы працавалі таксама сёстры эўхарысткі. Паселішча было спалена немцамі, ацалеў толькі касцёл, у якім пасля вайны былі клуб, стайні, склад збожжа, млын.

З 1988 г. кс. Антоній Лось (памёр 23.08.2001 г.) распачаў у Росіцы душпастырскую дзейнасць і рамонт святыні, якая набыла тытул Найсвяцейшай Тройцы. Рэкансэкрацыю правёў кс. біскуп Уладзіслаў Блін 19 жніўня 2000 г., і гэтая ўрачыстасць была таксама ўрачыстасцю падзякі за дар благаслаўлёных мучанікаў з Росіцы.


 
Полацк — парафія Св. Андрэя Баболі
Полацк — касцёл св. Андрэя Баболі
Фота globus.tut.by
Адрас:
вул. Дзяржынскага, 50
г. Полацк
Полацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211042

Тэл./факс: (8–0214) 74 42 59
email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 12.00, 19.00
  • Св. Імша ў пн, аўт, чц, пт — 18.30; ср,сб — 10.00
  • Адарацыя — першая нядзеля месяца ў 09.00
  • Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў першую пятніцу месяца ў 18.00
  • Набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі ў першую суботу месяца ў 09.30,
Адпусты: успамін св. Андрэя Баболі – 16 мая
яЗ гісторыі парафіі

У гісторыі Полацка было шмат святыняў: касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бэрнардынцаў і іншыя.

У 1581 г. у Полацку быў заснаваны калегіум езуітаў, у 1812 г. перайменаваны ў Полацкую акадэмію езуітаў. Ужо тады ў горадзе існавалі некалькі мураваных касцёлаў, царква і кляштары бэрнардынцаў, дамініканцаў, францішканцаў і закон базыльянаў. Пры акадэміі існавала бібліятэка, дзе ў ХІХ ст. налічвалася каля 40 тыс. тамоў, каля 90 выдадзеных на Беларусі Біблій XVI–XVII стагоддзяў на польскай, лацінскай, французскай, нямецкай мовах. Выкладанне вялося на польскай мове, выхаванне – у духу каталіцкай веры. Выдаваўся нават «Полацкі штомесячнік». На працягу многіх стагоддзяў па гэтай тэрыторыі паміж Расіяй і Польшчай праходзілі войны, і ўрэшце ІІ сусветная вайна дашчэнту вынішчыла горад.

Касцёл дамініканаў быў фундаваны ў 1670 г. канонікам віленскім Казімірам Гурскім. У 1804 г. святыню, спаленую пасля пажару, адбудавалі нанава за кошт дамініканаў. У ХІХ ст. гэта быў адзіны ў горадзе парафіяльны каталіцкі касцёл.

Святыня, пабудаваная ў раманскім стылі, з пэўнымі адступленнямі ад яго, выходзіла на плошчу ў цэнтры горада. Яна прыгожа выглядала ўнутры, хоць і менш пышна – звонку.

Аб’ектам ушанавання вернікаў стала цела благаслаўлёнага (цяпер святога) Андрэя Баболі, які нарадзіўся ў Полацку. Таксама ў гэтым касцёле з 1808 г. знаходзяцца яго рэліквіі. Сюды ішла вялікая колькасць пілігрымаў, нават праваслаўных. У 1912 г. касцёл шмат пацярпеў падчас пажару. Святыню аднавілі, але ў хуткім часе яна пачала ператварацца ў руіны.

Парафія св. Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 г. Касцёл быў перабудаваны з кінатэатра. Кожную першую суботу месяца тут адбываецца набажэнства да Беззаганнага Сэрца Маці Божай, а таксама да Маці Божай Фацімскай.
 
Асвея — парафія Св. Марыі Магдалены
Адрас:
вул. Леніна, 2
в. Асвея
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211450
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 15.00
Адпусты: успамін св. Марыі Магдалены (пераносіцца на нядзелю)
aЗ гісторыі парафіі

У Асвеі, за 50 км ад Росіцы, на 6000 жыхароў маецца 15 каталіцкіх сем’яў. Паселішча існуе з 1503 г. У 1765 г. ваявода мінскі Ян Гыльзен пабудаваў тут касцёл і запрасіў місіянераў, а пасля яго смерці ўдава выканала абяцанні мужа, зафундаваўшы кляштар сясцёр міласэрнасці. На той час у асвейскай парафіі налічвалася 3120 вернікаў.

Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1782 г., быў мураваны, у раманскім стылі. Перад касцёлам стаяла сажнёвае ўкрыжаванне, насупраць амбоны – алтар з фігурай Пана Езуса. Касцёл цяпер не існуе, захаваліся толькі падмуркі, св. Імша адбываецца на прыватнай кватэры.
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.