Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Наваполацк — парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Наваполацк — касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана ЕзусаАдрас:
вул. Я. Коласа, 52
г. Наваполацк
Полацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211444

Тэл./факс: (8–0214) 529372 (касцёл), (8–0214) 518770 (канцылярыя)
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30, 12.00 (св. Імша для дзяцей — акрамя летніх канікул), 19.00 (зімой — 18.45)
  • Св. Імша ў будні — 18.45 (панядзелак, серада, пятніца), 08.00 (аўторак, чацвер, субота)
  • св. Імша ва ўрачыстасці і святы — 08.00, 18.45

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
фЗ гісторыі парафіі

Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – першая рыма-каталіцкая супольнасць у маладым горадзе Наваполацку. Яна ўтварылася 29.06.1992 г., калі невялікая група католікаў на чале са сп. Пятром Квяцінскім звярнулася да мясцовых уладаў з просьбай аб рэгістрацыі парафіі. 6 гадоў парафія «вандравала» па розных месцах, пакуль 14 верасня 1998 г., у дзень, калі сюды прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай, была асвечана капліца. 20 верасня 1999 г. былі закладзеныя падмуркі пад новы касцёл. Вялікія змены адбыліся ў парафіі пасля прыезду ў Наваполацк сясцёр з супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак. На цяперашні час існуе катэхеза для дзяцей, моладзі, дарослых. Новая святыня кансэкравана 11 снежня 2004 г. кс. біскупам Уладзіславам Блінам, ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі.

 
Фарынава — парафія Святога Духа
Фарынова — капліца Святога ДухаАдрас:
Фарынава, д. 14б
Полацкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211654

Тэл.: (8–0214) 451966
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 08.30
Адпусты: урачыстасць Спаслання Святога Духа
фЗ гісторыі парафіі

У паселішчы Фарынава існуе парафія пад тытулам Святога Духа, вернікі сустракаюцца ў капліцы. Распачалося будаўніцтва новага касцёла, але пакуль што будаўніцтва спынена.
 
Боркавічы — парафія Святой Тройцы
Боркавічы — капліца св. АнтоніяАдрас:
вул. Базарная, 3
в. Боркавічы
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211600
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00; зімой — 13.00
Адпусты: урачыстасць святога Антонія – 13 чэрвеня (пераносіцца на нядзелю)
zЗ гісторыі парафіі

Парафіяльная капліца была перабудавана з кніжнай крамы ў 2000 г.
 
Бігосава — парафія Святой Тройцы
Бігосава — капліца Найсвяцейшай Тройцы
Фота radzima.org
Адрас:
Клубны Пасёлак, 25
в. Бігосава
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211640
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)   
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 09.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
яЗ гісторыі парафіі

Капліца ў Бігосаве знаходзіцца за 12 км ад Росіцы. У ХІХ ст. тут была філіяльная капліца росіцкай парафіі.

У 1992 г. зарэгістравана парафіяльная супольнасць, вернікі збіраліся спачатку на кватэры, потым – у арандаваным і пасля выкупленым парафіяй будынку сяльпо насупраць чыгуначнага вакзала.
 
Баліны — парафія Святой Тройцы
Баліны — капліца Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Цэнтральная, 23
в. Баліны
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211640
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў пятніцу — 16.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
фЗ гісторыі парафіі

Капліца ў Балінах – былым маёнтку Беніслаўскіх, пасля Жыберскага-Плятэра – знаходзіцца за 17 км. ад Росіцы. Пабудавана яна мясцовай шляхтай. Калісьці капліца з’яўлялася філіялам росіцкай парафіі, але пазней перастала існаваць.

Парафіяльная супольнасць зарэгістравана ў 1992 г.
 
Талачын — парафія Святога Антонія Падуанскага
Талачын — касцёл святога Антонія Падуанскага
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Леніна, 50
г. Талачын
Талочынскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211092

Тэл.: (8–02136) 51842
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.30
  • Св. Імша ў будні: аўторак, чацвер, субота – 09.00; панядзелак, серада, пятніца – 18.00
Адпусты: успамін св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня
яЗ гісторыі парафіі

У старых хроніках ёсць звесткі, што ў 1604 г. Леў Сапега пабудаваў у Талачыне касцёл, школу і шпіталь для хворых. Аднак лёс гэтага мястэчка быў вельмі зменлівы. Падчас набегу Залатарэнкі і войскаў Напалеона Талачын перажыў значныя знішчэнні. У 1804–1807 гг. тут працавалі базыльяне, якія абслугоўвалі парафію, адкрылі парафіяльную школу. Лепшыя часы пачаліся тады, калі кс. Гроньскі, а пасля – кс. Ян Радзівон, талочынскі пробашч, пачалі весці душпастырскую працу, каб адрадзіць парафію, але з часам усё было знішчана.

Касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1853 г. Познебарочная трохнававая святыня стаіць на пагорку і бачна з усіх бакоў. Функцыянавала як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля вайны будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пасля часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клуб. Вялікімі намаганнямі вернікаў, а таксама кс. Уладзіслава Бліна, тагачаснага пробашча парафіі ў Магілёве, і кс. Юзафа Пятушкі, пробашча з Барысава, 6.04.1993 г. касцёл быў вернуты католікам.
 
Сянно — парафія Найсвяцейшай Тройцы

Сянно — капліца Найсвяцейшай ТройцыАдрас:
вул. Чырвонага Кастрычніка, 1а
г. Сянно

Сененскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211118

Тэл.: (8–02135) 21830
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 18.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
aЗ гісторыі парафіі

Касцёл у Сянно быў пабудаваны на пачатку XVII ст. У 1864 г. адсюль выгналі а. францішканцаў, пасля якіх застаўся дыяцэзіяльны касцёл, разбураны 17 верасня 1962 г. Першым святаром тут быў кс. Алкевіч, які памёр ад сухотаў, змучаны цяжкай працай. Парафія ў Сянно перастала існаваць з 1937 г., калі адсюль вывезлі апошняга святара.

Пасля доўгага перыяду цярпенняў і сістэматычнага пераследу вернікаў пачаўся перыяд адраджэння. Першую св. Імшу тут адправіў кс. Мечыслаў Янцышын з Лепеля, пасля некалькі разоў – а. Міхал Ермашкевіч, які нарадзіўся ў гэтай мясцовасці.

28 сакавіка 2001 г. парафія пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно была зарэгістравана афіцыйна.

Парафія яшчэ невялікая, але вернікі мараць аб уласнай святыні. Пабудавана часовая капліца.
 
Орша — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі
Орша — капліца Беззаганнага Сэрца МарыіАдрас:
вул. Магілёўская, 81
г. Орша
Аршанскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211387

Тэл.: (8–02162) 28685
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні: пн, аўт, чц, сб — 09.00; ср, пт — 18.00 (зімой — 17.00)
Адпусты: урачыстасць Беззаганнага Сэрца Марыі
dЗ гісторыі парафіі

Парафія вельмі маладая, арганізавана ў 2001 г., аддзелена ад парафіі св. Юзафа. На тэрыторыі парафііі існуе капліца.
 
Орша — парафія Святога Юзафа
Орша — касцёл святога Юзафа
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Савецкая, 6
г. Орша

Аршанскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211391

Тэл.: (8–0216) 518435z

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 09.00, 11.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні: пн, ср, сб — 08.00; аўт, чц, пт — 18.00

Адпусты: урачыстасць св. Юзафа – 19 сакавіка
aЗ гісторыі парафіі

Орша была калісьці авангардам каталіцызму, асяродкам яго жыцця на Белай Русі. Шматлікія законнікі адтуль праводзілі душпастырскую працу, адтуль пашыралі каталіцкую веру. Калісьці тут былі кляштары езуітаў, базыльянаў, францішканцаў, бэрнардынцаў, трынітарыяў; жаночыя – базыльянак і марыявітак.

Гісторыя цяперашняй парафіі св. Юзафа ў Оршы налічвае больш за 350 гадоў. У 1649 г. на гэтым месцы быў пабудаваны першы драўляны касцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў літоўскай правінцыі) і кляштар дамініканцаў, фундаваны князем Геранімам Альбрэхтам Друцкім-Сакальніцкім, старостам лучанскім, паводле прывілею караля Уладзіслава IV.

Раней у Оршы было 5 мураваных касцёлаў і два драўляныя. Новы мураваны касцёл пад тытулам св. Юзафа Абручніка, у стылі позняга барока, дамінуючага на Беларусі з XVII ст., пабудаваны намаганнямі прыёра Лявона Пузыны ў 1819 г. З 1832 г. з’яўляецца парафіяльным. У 1845–1847 гг., пасля касацыі ордэна дамініканцаў, касцёл з’яўляецца адзінай каталіцкай святыняй у Оршы. Кляштары езуітаў, бэрнардынцаў, трынітарыяў і базыльянаў былі зачынены ў 1832 г. Па-езуіцкі касцёл прадалі габрэям, святыню бэрнардынцаў перарабілі пад вайсковы шпіталь, трынітарскую – у праваслаўны сабор, базыльянскі касцёл – пад царкву і кляштар. Орша была месцам працяглых крывавых бітваў і часта пераходзіла з рук у рукі. У 1863 г. скасавалі і францішканскі касцёл, яго перарабілі пад вязніцу. Пасля 1863 г. былі разбураныя вежы парафіяльнага касцёла – як пакаранне ўладаў за актыўны ўдзел католікаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

У 1937 г. касцёл быў зачынены камуністычнымі ўладамі. Пасля вайны, у 60-я – 70-я гады, яго прызначылі пад кінатэатр, пасля – пад клуб. У 80-я гг. будынак касцёла стаяў пусты і мясцовыя ўлады вырашылі разабраць яго. Святыню вярнулі вернікам у 1989 г.

Парафія і касцёльны камітэт было зарэгістраваны 18.02.1990 г. Першым пробашчам касцёла стаў кс. Ян Вайткевіч – марыянін з Польшчы. Пасля – у 1992–1994 гг. – пробашчам быў кс. Войцех Сакалоўскі, таксама марыянін з Польшчы. Пасля яго ад’езду ў Казахстан у верасні 1994 г. пробашчам стаў кс. Яраслаў Гыбза, марыянін, а з 2002 г. – кс. Чэслаў Курэчка. У парафіі працуюць сёстры пасіяністкі, першыя з якіх прыехалі ў Оршу ў 1993 г.

Парафія змянілася, ад 20 асобаў старэйшага ўзросту ў 1990 г. да цяперашніх 300 чалавек, сярод якіх шмат дзяцей, моладзі і інтэлігенцыі. У касцёле арганізуюцца канцэрты класічнай і рэлігійнай музыкі, тэатральныя імпрэзы, праходзяць евангелізацыйныя рэкалекцыі. Дзейнічае кола Жывога Ружанца, малітоўная харызматычная група, супольнасць міністрантаў, парафіяльны хор, гурт спевакоў, тэатральная група. Праводзіцца харытатыўная праца па дапамозе бедным і шматдзетным сем’ям (усяго каля 150 асобаў, якія пражываюць на тэрыторыі парафіі). Праходзяць экуменічныя сустрэчы з удзелам праваслаўных і пратэстантаў, арганізуюцца апостальскія акцыі ў мясцовых дамах культуры, дамах састарэлых і ў месцах зняволення.

 
Дуброўна — парафія Маці Божай Фацімскай

Адрас:
вул. Горацкая
г. Дуброўна
Дубровенскі р–н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211587

Вэб-сайт: www.fatima.catholic.by

Тел.: (8–02137) 42299
xРасклад набажэнстваў (магчымы змены)   

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 17.00, летам — 09.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні — 17.00, летам —18.00.
Адпусты: Маці Божай Фацімскай – 13 мая

ыЗ гісторыі парафіі

Гістарычная даведка

Першы кляштар бернардынцаў у Дуброўне быў заснаваны ў 1641 г. (па іншых звестках у 1630 г.) з фундацыі ўладальніка Дуброўна Мікалая Глябовіча.

Першапачаткова касцёл і кляштар былі драўлянымі. Верагодна, яны згарэлі падчас вайны ў 1654 г. і былі адноўлены зноў з дрэва. Варта адзначыць, што Дуброўна было спалена і падчас Паўночнай вайны. Такім чынам, пасля гэтай вайны касцёл і кляштар былі зноў адбудаваныя, але ужо з каменю.  

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Дуброўна, якой у той час валодаў сын Казіміра Леона Аляксандр Сапега, апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі.

У 1744 г. канцлер ВКЛ А. Сапега за 5,8 млн. злотых прадаў свае правы на Дуброўну фаварыту Кацярыны II князю Р.А. Пацёмкіну. З 1777 г. Дуброўна знаходзілася у Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва. У 1780 г. бернардынскі кляштар быў зачынены і бернардзінцы пакінулі Дуброўну, бо князь Пацёмкін, незадаволены гэтымі манахамі, выкарыстаў увесь свой уплыў, каб пазбавіцца ад іх. На іх месца ў 1785 г. Пацёмкін запрасіў айцоў піяраў з Віцебска, якім былі перададзены касцёл і кляштар. Кляштар піяраў існаваў з 1785 па 1797 гг.

У 1783 г. князь Пацёмкін аддаў Дуброўну князю Францішку Ксаверыю Любамірскаму за маёнтак Смела ў Кіеўскім ваяводстве, і да 1917 г. Дуброўна была ўласнасцю Любамірскіх. У 1797 г. Любамірскі дамогся закрыцця кляштара піяраў. Паводле некаторых звестак замест піяраў у Дуброўна былі запрошаны манахі трапісты.

У 1801 г. касцёл і кляштар згарэлі, аднак неўзабаве былі адбудаваныя — касцёл асвяціў кс. Ізідор Блажаловіч, які на той час з’яўляўся адміністратар парафіі. На той час касцёл насіў тытул святога Юрыя.

Пазней Ф. К. Любамірскі наноў запрасіў бернардынаў, якія былі выгнаны з Дуброўна пасля паўстання 1830 - 1831 гг. Кляштар быў зачынены, касцёл стаў парафіяльным.

У 1860 г. парафія ў Дуброўна налічвала 819 вернікаў. 

На пачатку XX стагоддзя тут служылі:

  • у 1905 - 1907 гг.  ксёндз Пётр Януковіч (18.10.1863 - 1891 – 27.08.1937),
  • у 1908 г. ксёндз Пётр Бітны-Шляхта (1874 – 1897 - ?).
  • З 1909 і па 1924 гг. душпастырскае служэнне ў парафіі нёс ксёндз Ян Кудзерка (1854 -1880 - ?).

На 1912 г. Дуброўна — гэта адна з найменшых парафій у Магілёўскай архідыяцэзіі, што налічвала 560 вернікаў, рассеяных па засценках і толькі ў дзвюх вёсках, якія засталіся каталіцкімі. У парафіі існавала таксама капліца на могілках. У самой 20-тысячнай Дуброўне, паводле звестак ксяндза Жыскара, было прыкладна тры каталіцкія сям’і. У парафіі мелася капліца ў Быхаве на могілках, пабудаваная князем Любамірскім у 1829 г.

Апошні святар у Дуброўне ксёндз Казімір Сівіцкі (29.01.1984 – 1912 – 26.10.1939, Сяміпалацінск, Казахстан) пачаў працаваць тут у 1925 г., аднак быў арыштаваны 28 мая 1927 г. і 2 ліпеня таго ж года асуджаны асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» на пяць гадоў пазбаўлення волі.

Пакаранне святар адбываў на Салаўках. У ліпені 1930 г. быў пераведзены на востраў Анзер. У 1932 г. быў  узяты ў лагеры пад варту і абвінавачваўся па групавой справе каталіцкага духавенства. Другі раз святар быў арыштаваны 11 чэрвеня 1937 г. Ён быў асуджаны 26 кастрычніка 1938 г. тройкай НКУС Усходне-Казахскай вобласці за «шпіянаж» да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.

13 студзеня 1930 г. парафіяльны касцёл быў зачынены і аддадзены пад Дом культуры. Будынак кляштара займалі адміністрацыйна-грамадскія ўстановы. Касцёл быў перабудаваны пад кінатэар, потым знішчаны.  На сёння застаўся толькі будынак кляштара, які зараз не выкарыстоўваецца.

1 красавіка 2001 г. падчас візітацыі аршанскай парафіі Св. Юзафа біскуп Уладзіслаў Блін  прапанаваў айцу Яраславу Гыбзу МІС арганізаваць парафію ў Дуброўне, што і адбылося 1 ліпеня 2001 г.

10 жніўня 2001 г. парафія была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі, а ў Дуброўну праз шмат гадоў зноў вярнуліся браты бернардыны — айцец Сабін Яцэк Тлок OFM і Адам Наталіс Фалькус OFM.

Аднак гарадскія ўлады адмовіліся аддаць католікам спрадвеку належны ім бернардынскі кляштар, занядбаны за савецкімі часамі. Пад капліцу была набыта звычайная жылая хата. 22 студзеня 2004 г. адбылася перарэгістрацыя парафіі, у гэтым жа годзе бернардыны выехалі з Дуброўны. Кароткі час парафіяй апекаваўся айцец Чэслаў Курэчка МІС, затым дыяцэзіяльныя святары – у 2004 - 2006 гг. ксёндз Міхаіл Татарэнка, у 2006 - 2007 гг. ксёндз Андрэй Таўрук, у 2007 - 2010 гг. ксёндз Андрэй Драгун. З  2010 г. тут служыць ксёндз Уладзімір Шымковіч.

24 верасня 2006 г. біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў пляц пад будову касцёла. У 2007 г. быў закладзны фундамент і распачалася будова касцёла.

26 красавіка 2016 г. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў асвячэнне муроў касцёла.

Падрыхтавала Кацярына Лаўрыненка

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 3 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.