Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Опса — парафія Яна Хрысціцеля
Опса — касцёл св. Яна Хрысціцеля
Фота Дз. Салаша

Адрас:
ул. Савецкая, 64
а.г. Опса

Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211998

Тэл.: +375 2153 6 5775
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 17.00, зімой — 10.00
  • Св. Імшы ў капліцах — Заборнікі (чацвер 17.00), Пагошча (нядзеля 14.00), Купчэлі (субота 14.00)
Адпусты: урачыстасць св. Юзафа – 19 сакавіка; урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня; свята св. Міхала Арханёла – 29 верасня.
sЗ гісторыі парафіі

Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Опсе быў пабудаваны каля 1500 г., але доўга не праіснаваў. На яго месцы ў 1768 г. быў пабудаваны яшчэ адзін касцёл, але ўжо ў 1886 г. ён згарэў. Тады загінула шмат парафіянаў. У 1887 г. па фундацыі Ядвігі Цеханоўскай быў пабудаваны касцёл з чырвонай цэглы, памерамі 15х40 м, аднавежавы, з нізкімі сіметрычнымі закрыстыямі ў неагатычным стылі. Вежа-званіца завяршалася вострым купалам. Над галоўным уваходам знаходзілася акно-ружа. Мецэнатам, які апекаваўся касцёлам, у той час быў граф Фелікс Броэль Плятэр, дзякуючы яму святыня існуе па сённяшні дзень і як помнік архітэктуры. Пажар, які выбухнуў у 1928 г., знішчыў вежу і дах касцёла, аднак дзякуючы вялікім намаганням парафіянаў касцёл функцыянаваў да 1949 г. Апошнім пробашчам тут быў кс. Казімір Тамковіч, якога адправілі ў зняволенне.

У 1949–1990 гг. касцёл у Опсе быў зачынены і служыў складам, а пасля сховішчам. У 1990 г. улады вырашылі зрабіць у святыні карцінную галерэю і канцэртную залу арганнай музыкі, але з гэтага нічога не атрымалася. Быў нават запрошаны рабочы з Літвы, каб зняць крыж, але ён адмовіўся выконваць гэтае заданне, патлумачыўшы: «Я яго не ўсталёўваў і не мне яго здымаць».

Час пачаў мяняцца, і касцёл вярнулі парафіянам. Першым святаром, які сюды прыязджаў, быў кс. Францішак Кісель. Касцёл рэкансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч 21 верасня 1990 г. Апошнія візітацыі адбыліся 21 верасня 1990 г. (кс. бп Тадэвуш Кандрусевіч) і 13 кастрычніка 1991 г. (кс. кардынал Казімір Свёнтэк). З 1992 г. па 2000 г. пробашчам у касцёле быў кс. Крыштаф Менкіна, а ў 2000 г. яго змяніў кс. Эдвард Ахрамовіч. У цяперашні час касцёлу вернутыя яго першапачатковы выгляд і прыгажосць.

На тэрыторыі парафіі ёсць таксама капліцы ў Купчэлях і ў Заборніках.
 
Мяжаны — парафія Маці Божай Анёльскай

Мяжаны — касцёл Маці Божай АнёльскайАдрас:
в. Мяжаны

Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211982вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00
Адпусты: Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня
фЗ гісторыі парафіі

На пачатку ХХ ст. у цэнтры вёскі пабудавалі драўляны касцёл у барочным стылі пад тытулам Маці Божай Анёльскай. У гэтай сакральнай пабудове выкарыстаны характэрныя народныя рысы, уласцівыя драўляным збудаванням гэтай мясцовасці. Галоўная кампазіцыя касцёла засноўваецца на прамавугольным будынку, да якога далучаны бакавыя алтары, пакрытыя гонтаю. Увесь дах касцёла, над якім узносіліся дзве рознавялікія васьмікутныя вежачкі, таксама быў пакрыты тонкай гонтаю. На жаль, гэта святыня не захавалася да нашых часоў.

У апошнія гады ў Мяжанах пабудаваны новы касцёл з цэглы і дзейнічае парафія Маці Божай Анёльскай.
 
Іказнь — парафія Божага Цела
Іказнь — касцёл Божага Цела
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Маладзёжная, 7
в. Іказнь

Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211971

Тэл./факс: +375 29 2153 36 4 41
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00
  • Св. Імша ў будні: 18.00 (як правіла, але не заўжды)

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста; Маці Божай Ружанцовай – 7 кастрычніка
ыЗ гісторыі парафіі

Па меркаванні Юрыя Ахмянскага, парафія ў Іказні была заснавана яшчэ да 1499 г. Валадар Іказні Ян Сапега, сакратар караля Аляксандра, у 1501 г. атрымаў ад папы Аляксандра VI дазвол на будаўніцтва парафіяльнага касцёла пад тытулам Святога Духа.

У 1901–1905 гг. у Іказні быў пабудаваны з блокаў і цэглы базылікавы касцёл у неараманскім стылі, які цяпер з’яўляецца помнікам архітэктуры. Галоўны будынак святыні завяршаўся дзвюма вялікімі вежамі, паміж якімі знаходзіўся нахілены шчыт з «ружай» у сярэдзіне.

У часы пераследу (1948–1990 гг.) касцёл зачынілі. Ён быў моцна разбураны, бо выкарыстоўваўся як збожжасховішча і склад будаўнічых матэрыялаў.

У 1989 г. у Іказні была ўтворана і зарэгістравана парафія Божага Цела, старшынёй яе камітэта стаў А. Дзямідка, але дазвол на карыстанне святыняй быў атрыманы толькі 7 кастрычніка 1990 г.

У касцёле знаходзяцца абразы двух благаслаўлёных ксяндзоў мучанікаў Станіслава Пыртка і Уладзіслава Мацьковяка, якія працавалі ў гэтай парафіі.

Глядзі таксама >>>


 
Дрысвяты — парафія Святых Пятра і Паўла
Дрысвяты — касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Замкавая, 38
в. Дрысвяты

Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211984

Тэл. +375 2153 24 3 74
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 15.00,
  • Св. Імша ў будні —17.00
  • Св. Імшы ў капліцах — Дварышча (субота 11.00), Гірэйшы (нядзеля 09.30), Карасіна (нядзеля 13.30) 
Адпусты: урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
вЗ гісторыі парафіі

Парафія бярэ свой пачатак з XVI стагоддзя, калі ў 1514 г. побач з крэпасным валам, збудаваным на востраве, па фундацыі караля Жыгімонта Старога быў пабудаваны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1725 г. на тэрыторыі вёскі збудавалі новы драўляны касцёл пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла, фундаваны віленскім ваяводам. Гэта быў драўляны будынак з характэрнымі рысамі ў сучасным стылі. Арыгінальны звонку, ён захаваў сакральную кампазіцыю. Аднавежавая, прамавугольнай формы святыня мела двух’ярусны дах з невялікім балдахінам. Унутры знаходзіліся восем драўляных слупоў. Будынак быў ушчэнт знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, а на яго месцы паставілі каменны крыж.

Будаўніцтва новага касцёла працягвалася доўга, да 1929 г. Касцёл памерамі 14х24 м пабудавалі з дрэва. Гэта не быў помнік сакральнай архітэктуры. У пасляваенны перыяд касцёл дзейнічаў да 1964 г., пакуль не выехаў кс. Юзаф Козел. Канчаткова касцёл зачынілі ў 1964 г., ён служыў складам жалеза. Аддадзены для рэлігійных патрэбаў у 1991 г., адбудаваны ў 1991–1994 гг. і рэкансэкраваны 29.06.1994 г. кардыналам Казімірам Свёнткам.

На тэрыторыі парафіі знаходзіцца таксама філіяльная капліца пад тытулам св. Вінцэнта ў Нурвянцах (10 км ад парафіяльнага касцёла).
 
Далёкія — парафія Св. Станіслава, біскупа і мучаніка

Далёкія — касцёл св. Станіслава, біскупа і мучанікаАдрас:
вул. Школьная, 7
в. Далёкія

Рэспубліка Беларусь
211969

Тэл.: +375 2153 6 85 68
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.30
  • Св. Імша ў будні — 09.00
  • Св. Імша ў капліцах — 09.00 (Мілашкі), 12.00 (Богіна), 14.00 (Дамашы)

Адпусты: Св. Станіслава, біскупа і мучаніка – 8 мая; Маці Божай Балеснай – у пятніцу перад Вербнай нядзеляй; Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль – 16 ліпеня
sЗ гісторыі парафіі

У 30-я гады ХХ ст. у вёсцы Далёкія быў пабудаваны касцёл пад тытулам св. Станіслава, біскупа і мучаніка. Драўляная святыня ў нетыповым стылі знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на невялікім пагорку, сярод сасновых дрэваў.

Касцёл пабудаваны ў сучасным стылі. Будынак высокі, з адной вежай, другая – меншая – узвышаецца над алтаром і ўтварае цікавую кампазіцыю, бо да яе далучаецца яшчэ трох’ярусная званіца са званамі, завершаная фігурным барокавым балдахінам. Падчас вайны касцёл дзейнічаў: тут выконваў душпастырскую паслугу кс. Козёл, які пасля вайны выехаў у Дрысвяты. У 1958 г. у парафію прыехаў кс. Юзаф Францкевіч, які працаваў 3 гады. Пасля смерці кс. Станіслава Перкі ў касцёл стаў прыязджаць кс. Станіслаў Гурскі з парафіі Слабодка, ён зрабіў рамонт святыні.

У 1990 г. пробашчам стаў Крыштаф Менкіна. З 1994 г. пробашчам парафіі быў кс. Андрэй Бочар MS, які правёў чарговы рамонт касцёла і плябаніі. З верасня 2000 г. да верасня 2001 г. пробашчам быў кс. Альфрэд Пяхота MS, пасля – кс. Юзаф Блажэй MS. Акрамя касцёла ёсць яшчэ філіяльныя капліцы: хатнія капліцы ў Мілашках і Дамашках, а таксама адрамантаваная капліца ў Богіне (1-я палова 20 ст., магчыма, канец 19 ст.).

Падрабязней чытайце тут >>>

 
Браслаў — парафія Нараджэння Маці Божай
Браслаў — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Савецкая, 1

г. Браслаў
Рэспубліка Беларусь
211969

Тэл.: +375 2153 65236
Вэб-сайт: waladarka.by

gmail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 08.30, 11.00,19.00
  • Св. Імша ў святы — 11.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 08.00, 19.00
  • Св. Імша ў капліцы (гарадская бальніца) у нядзелю і святы — 16.30
  • Св. Імша ў доме-інтэрнаце для састарэлых людзей — кожную сераду ў 11.00

Адпусты: урачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 верасня, урачыстасць Маці Божай, Каралевы Азёраў – 22 жніўня.
sЗ гісторыі парафіі

Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе паходзяць з XV стагоддзя, калі на Замкавай гары пабудавалі касцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы касцёл быў знішчаны. Апошні пажар у 1794 г. зрабіў такія знішчэнні, што на працягу 20 гадоў набажэнствы адбываліся ў сараі. У 1824 г. каля падножжа Замкавай гары паўстаў новы мураваны будынак. Паколькі святыня была замалая, пабудавалі новую, якую завяршылі да 1897 г. У 1928 г. у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. Другая сусветная вайна і савецкая ўлада прынеслі вялікія змены ў гэты рэгіён. У 1942 г. немцы забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў габрэяў, якія хаваліся ў касцёле. У 1950 г. ўлады зачынілі касцёл і прызначылі яго пад збожжасховішча, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Пераслед, аднак, працягваўся да 1989 г.

У 1967 г. касцёл – помнік архітэктуры неараманскага стылю – быў адноўлены. У галоўным алтары тут знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай (гэта назва звязана з паходжаннем абраза). На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцаха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. XVII ст. манастыр стаў уласнасцю уніяцкай Царквы і ў ім пасяліліся базыльяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваная вернікамі цудадзейная выява Маці Божай, якой натоўпы вернікаў аддавалі пашану падчас святаў.

З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай. Мясцовае паданне гаворыць, што законнікі самі падпалілі свой кляштар падчас буры, баючыся, што пасля касацыі закону базыльянаў ён будзе аддадзены праваслаўным вернікам. Ацалелы абраз быў змешчаны ў браслаўскім касцёле. У 1999 г. дыяцэзіяльны біскуп новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін прызначыў браслаўскі касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай марыйным санктуарыем Маці Божай Валадаркі азёраў.




 
Ахрэмаўцы — парафія Узвышэння Святога Крыжа
Ахрэмаўцы — касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Паркавая, 11-б
в. Ахрэмаўцы

Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211972

Тэл. +375 2153 34 1 99
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
  • Св. Імша ў будні: пн-чр — 18.00; пт, сб — 10.00; зімой — 10.00.
Адпусты: свята Узвышэння Святога Крыжа – 14 верасня
фЗ гісторыі парафіі

Касцёл пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа ў Ахрэмаўцах быў пабудаваны ў 1768 г. фундатарам Юзафам Гілзенам. Але ўжо ў 30-я гады ХІХ ст. палац і касцёл былі знішчаныя падчас пажару. У 1858 г. на могілках каля касцёла пабудавалі капліцу з цэглы. Гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю: капліца высокая, прамавугольнай формы, пад двусхільным дахам, з дзвюма вежамі, з традыцыйным акном-ружай над уваходам. На вежах знаходзяцца металічныя крыжы.

Капліца, якая стаіць на высокім пагорку, дзякуючы цікавай кампазіцыі пабудовы здаецца вышэйшай, чым у рэальнасці. Яна дапасоўваецца да канструкцыі мураванай брамы і агароджы, якой абкружаны могілкі. У 1938 г. распачалася падрыхтоўка да будаўніцтва новага касцёла, але ў 1939 г., у сувязі з ваеннымі дзеяннямі  яго будаўніцтва не было завершана. У 1947 г. касцёл зачынілі, а пасля разам з палацам цалкам зруйнавалі. У 1988 г. распачаліся рамонт капліцы на могілках і будаўніцтва новага касцёла, завершанае ў 2003 г. Святыню кансэкраваў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін 25.12.2003 г. ва ўрачыстасць Божага Нараджэння.


 
Віцебск — парафія Езуса Міласэрнага
Віцебск — касцёл Езуса Міласэрнага
Фота кс. А. Амяльчэні

Адрас:
вул. Воінаў інтэрнацыяналістаў, 28
г. Віцебск
Рэспубліка Беларусь
210032

Тэл. (8–0212) 616860
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Імша ў будні — 9.00, 18.00
  • Імша ў нядзелю:
    09.30, 11.30, 17.00 (на польскай мове), 18.00

Адпусты: ІІ велікодная нядзеля (Нядзеля Божай Міласэрнасці)sЗ гісторыі парафіі

22 кастрычніка 2000 г. была адпраўлена першая святая Імша для вернікаў парафіі Езуса Міласэрнага ў касцёле св. Барбары. 3 снежня адбылася першая святая Імша ў новазбудаванай капліцы, 25 снежня капліцу асвяціў біскуп Уладзіслаў Блін.

З сакавіка 2001 г. першым пробашчам парафіі стаў кс. Дарыюш Кубіца SDS. 30 чэрвеня 2001 г. у парафіі адбылася першая біскупская візітацыя. 12 верасня 2004 г. кс. біскуп ардынарый асвяціў пляцоўку, а ў сярэдзіне кастрычніка 2004 г. гарадскія ўлады далі канчатковы дазвол на будаўніцтва новай святыні.

 
Віцебск — парафія Святога Духа
Віцебск — касцёл Святога Духа
Фота кс. А. Амяльчэні

Адрас:
вул. Чкалава, 5а
г. Віцебск
Рэспубліка Беларусь
210015

Тэл. (8–0212) 620311
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

 (інфармацыя на 09.10.16)

Св. Імша:

панядзелак-пятніца: 09.00, 19.00
субота: 09.00
нядзеля: 08.30 (на польскай мове), 10.30; 12.00 (ад верасня да мая); 17.00 (па-англійску): 19.00

Буднія дні падчас каніку (ліпень-жнівень): 09.00 (пн, аўт, ср, сб); 19.00 (чр, пт)

Адпусты: урачыстасць Спаслання Святога Духа
aЗ гісторыі парафіі

Парафія Святога Духа, аддзеленая ад ужо існуючай парафіі св. Барбары, спачатку мела тытул Маці Божай з ля Салет. Яе арганізацыяй з 01.07.2000 г. займаўся кс. Андрэй Бочар MS. Парафія была зарэгістравана ў 2000 годзе.

Ад Вялікадня 2001 г. распачаліся набажэнствы ў бляшаным бараку па вул. Чкалава, 5а. Улетку 2002 г. парафію пакінулі ксяндзы салятыны, якія дагэтуль у ёй працавалі, і яе пробашчам стаў кс. Адам Дынак, дзекан Віцебскага дэканата. Цяпер душпастырства ў парафіі вядуць айцы сальватарыяне.


 
Віцебск — парафія Св. Барбары
Віцебск — касцёл св. Барбары (катэдральная)
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Ленінградская, 27
г. Віцебск
Рэспубліка Беларусь
210001

Тэл. 8 (0212) 35-32-61
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 09.00, 10.30 (толькі падчас навучальнага году), 12.00, 15.00 (у экстраардынарным абрадзе), 18.00
  • Св. Імша ў будні — 09.00, 18.00
Адпусты: урачыстасць св. Барбары – 4 снежня; Св. Дамініка – 8 жніўня
яЗ гісторыі парафіі

Першыя звесткі пра гэты касцёл паходзяць з 2-й паловы XVIII стагоддзя, калі маршалак гарадзецкага павета Антоні Косаў у 1783 г. фундаваў каля каталіцкіх могілак маленькі касцёл. У 1785 г. магілёўскі арцыбіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асвяціў яго ў гонар св. Барбары, апякункі добрай смерці. Могілкі знаходзіліся каля дарогі, якая вяла ў Гарадок, але былі за межамі горада, і таму касцёл меў назву «падвіцебскі», а яго невялікія памеры адпавядалі колькасці насельніцтва ў бліжэйшых вёсках. Ужо ў тыя часы касцёл быў парафіяльным, з гарадзецкім паветам тут налічвалася больш за 2000 парафіянаў. Невялікія памеры святыні выклікалі неабходнасць яе павелічэння ў адпаведнасці з колькасцю парафіянаў. Таму неўзабаве дзякуючы шчырым намаганням ксяндза Мотуза на месцы ранейшага касцёла пабудавалі новы плошчай каля 100 м2, апрача прэзбітэрыя, паводле плана і каштарысу, падрыхтаванага будаўніком Віктарам Пятроўскім. Пры касцёле св. Барбары былі 3 дзесяціны зямлі, драўляныя плябанія і шпіталь.

У тыя часы ў горадзе быў вялікі фарны касцёл над Дзвіною, каля Благавешчанскай царквы, а таксама іншыя касцёлы законнікаў: дамініканаў, бэрнардынцаў, езуітаў, піяраў і трынітарыяў. Але сітуацыя змянілася, і царскія ўлады пачалі знішчаць святыні законнікаў. Касцёлы езуітаў і трынітарыяў былі перададзены праваслаўным вернікам, піяраў – лютэранам, адамініканскі згарэў у пажары ў 60-я гады ХІХ стагоддзя. Дзейнічаў толькі бэрнардынскі касцёл св. Антонія, які знаходзіўся насупраць мясцовай ратушы і які стаў парафіяльным, бо ў 1858 г. фарны касцёл быў перабудаваны пад Цэнтральны архіў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Каталіцкае жыццё гуртуецца вакол дзвюх святыняў – св. Антонія і св. Барбары; апошні на той час ужо знаходзіўся ў гарадской мяжы.

На пачатку 80-х гг. ХІХ ст. у парафіі св. Барбары налічвалася 2000 вернікаў, але малы касцёл мог змясціць толькі 150 чалавек. Таму быў пабудаваны і 4 снежня 1884 г. асвечаны новы касцёл св. Барбары і св. Юзафа, які па сваёй унутранай архітэктуры нагадваў ранейшых  мясцовыя святыні, але звонку меў рысы модных у тыя часы неараманскага і неагатычнага стыляў.

У ХХ ст. горад увайшоў з двума касцёламі. Але пасля кастрычніцкай рэвалюцыі савецкія ўлады распачалі барацьбу з рэлігіяй і касцёлы зачынілі. Быў разбураны найпрыгажэйшы касцёл горада – св. Антонія – і толькі касцёл св. Барбары застаўся на ўскраіне, узносячы да неба дзве зруйнаваныя вежы, быццам параненыя рукі, узнесеныя ў малітве. Некаторы час ён быў нават складам штучных угнаенняў, аднак з цягам часу са святыні вырашылі зрабіць залу арганнай музыкі. У 1988 г. пачалі адбудоўваць капліцу Святога Крыжа, якая мела столькі ж гадоў, колькі і першы касцёл, аднак пасля была ўшчэнт зруйнаваная.

Пасля прыезду ў 1990 г. айца дамініканіна Януша Скенчака адрадзілася парафія св. Барбары, афіцыйна зарэгістраваная 7 лютага 1992 г. У 1993 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк асвяціў адбудаваную святыню. Дзякуючы 10 гадам ахвярнай працы айца Януша Скенчака касцёл набыў прыгожы выгляд. Пачалі дзейнічаць рух Жывога Ружанца, Легіён Марыі і хатні Касцёл. Пры касцёле існуе хор «Гасанна». Зараз душпастырства ў парафіі вядуць айцы дамінікане.
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.