Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Віцебск — парафія Св. Антонія Падуанскага

Адрас:
вул. Гагарына, 46а
г. Віцебск
Рэспубліка Беларусь
210017

тэл. (8-0212) 43-23-84
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

(інфармацыя на 09.10.16) 

  • Св. Імша ў нядзелю і святы —10.00, 12.00, 17.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00
Адпусты: св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня (заўсёды пераносіцца на нядзелю).
sЗ гісторыі парафіі

Парафія Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску была ўтворана 1 красавіка 2001 года, а 21 чэрвеня атрымала свой афіцыйны статус. Тытул св. Антонія Падуанскага не быў выпадковым, бо за 60 гадоў да гэтага ў Віцебску на плошчы каля ратушы знаходзіўся касцёл св. Антонія, які быў цалкам зруйнаваны.
 
Шуміліна — парафія Маці Божай Фацімскай
Шуміліна — касцёл Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча
Фота кс. А. Амяльчэні

Адрас:
вул. Светласельская, 2
а.г. Светласельскі, Шумілінскі р-н

Рэспубліка Беларусь
211258

Тэл. (8-02130) 49613
аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • святая Імша ў нядзелю: 09.00 і 19.00.
  • святая Імша ў будні: пн,ср, пт і першая субота месяца — 18.00 (ад 13 мая да 13 кастрычніка ў 19.00); аўт, чц, сб у 08.00.
Адпусты: Маці Божай Фацімскай — 13 мая, Св. Язафата Кунцэвіча — 12 лістапада
аЗ гісторыі парафіі

Парафія св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне новая. Яна была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі 28 мая 1999 г. З утварэннем 12 кастрычніка 1999 г. новай Віцебскай дыяцэзіі, зацверджанай дзяржаўнымі ўладамі 28 снежня 1999 г., шумілінская парафія дзейнічае на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі.

Душпастырамі парафіі спачатку былі айцы капуцыны, потым, праз некаторы час, – кс. Адам Дынак, а пасля ксяндзы аблаты: а. Крыштаф Барадзей OMI (у 2001–2003 гг. пробашч), вікарыі а. Гжэгаж Вавжыняк OMI і а. Ежы Катоўскі OMI, а таксама а. Пётр Бялевіч OMI і інш.

 
Обаль — парафія св. Вінцэнта дэ Поля

Обаль — касцёл св. Вінцэнта дэ ПольАдрас:
вул. Камсамольская, 9а
в. Обаль,
Шумілінскі р-н,
Рэспубліка Беларусь
211266

Тэл. (8-02139) 21993 (Шуміліна)

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 13.00
  • Святая Імша ў чацвер — 18.00 (ад 13 мая да 13 кастрычніка няма святой Імшы)

Адпусты: Св. Вінцэнта дэ Поль – 17 верасня.

аЗ гісторыі парафіі

У ХІХ ст. у Обалі, якая тады належала да ульскай парафіі, мясцілася капліца, аднак пазней яна была зруйнаваная.

Парафія ў Обалі была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі толькі 22 лістапада 2001 г. Існуе капліца, у якой адбываецца Эўхарыстыя, а таксама ўдзяляюцца сакрамэнты і праходзяць набажэнствы.

 
Лёзна — парафія Св. а. Піо

Адрас:
вул. Томскага, 2
Лёзна, п/с 6
Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
211220

Тэл.: (8-02138) 50512

старонка парафіі: liozno-padre-pio.blogspot.com.by
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript  


аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Святая Імша ў нядзелю — 10.00
  • Святая Імша ў будні — 10.00 (зімовы перыяд), 18.00 (летні перыяд)

Адпусты: Успамін св. айца Піо з Петральчыны

а З гісторыі парафіі

У Лёзне – раённым цэнтры, аддаленым ад Віцебска прыкладна на 35 км ва ўсходнім напрамку (дарога на Смаленск і на мяжу з Расіяй), налічваецца каля 10 тыс. жыхароў, а ў раёне – каля 25 тыс. чалавек.

Парафія св. а. Піо ў Лёзне вядзе свой пачатак са жніўня 2001 г., калі на мясцовых могілках была адпраўлена першая святая Імша. Згодна з рашэннем біскупа Уладзіслава Бліна, арганізацыя новай парафіі ў Лёзне была даручана кс. Андрэю Бочару MS, пробашчу парафіі Маці Божай з ля Салет у Віцебску.



З гэтага часу ў жылым доме сп. Ганны Дубікоўскай на вуліцы Гагарына, 17, распачаліся рэгулярныя малітоўныя сустрэчы і штотыднёвы ўдзел у Эўхарыстыі. Пры ўдзеле сясцёр супольнасці Езуса Міласэрнага распачалася таксама катэхеза для дзяцей у памяшканні мясцовай сацыяльнай дапамогі. У гэты час утварылася першая парафіяльная супольнасць (20 чалавек), дзякуючы чаму стала магчымай рэгістрацыя парафіі, што ўрэшце і адбылося 14 верасня 2001 г. У жніўні 2001 г. быў куплены дом па вул. Томскага, 2 з прылягаючай тэрыторыяй, прызначаны пад капліцу новай парафіі.

Кс. Андрэй Бочар працаваў да 2002 года, потым у парафіі служылі:

кс. Ежы Лісь (2002 - 2003)

кс. Анджэй Табор (2003-2004)

кс. Баляслаў Келан (2004 - 2005)

Кс. Алег Півавар распачаў служыць у 2005 годзе.

блог парафіі»»

 
Гарадок — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Гарадок — касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Вакзальная 2а
Гарадок
Віцебская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
211573

Тэл.: (8-02139) 42240пппРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

(інфармацыя на 09.10.16)

  • Святая Імша ў нядзелю: 10.00 (18.30 – Езярышча)
  • Святая Імша ў аўторак і пятніцу: 18.00
Адпусты: Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – 31 мая

рЗ гісторыі парафіі

Гарадок знаходзіцца на галоўнай дарожнай і чыгуначнай лініі да Санкт-Пецярбурга, амаль на мяжы з Расійскай Федэрацыяй.

Гісторыя парафіі Гарадок, паводле дадзеных, узятых з некалькіх крыніцаў, калісьці запісаных былым душпастырам па рубрыках, пачынаючы з 1886 г., уяўляла сабой наступнае: «У мясцовасці Рэмні, якая знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Гарадка, была капліца пад тытулам святых Апосталаў Пятра і Паўла, якая належала да парафіі Веліж. Цяпер там знаходзіцца старажытны касцёл ХІХ ст. на падмурку будынка XVIII ст. Руіна прыдатная для адбудовы, бо сцены трывалыя і дах амаль цэлы. Зруйнавана закрыстыя, не хапае вокнаў і дзвярэй, часткі падлогі, – так пісаў былы душпастыр. – Тут калісьці жылі літоўскія асаднікі» (гл. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. ІІ, с. 490). Пад рубрыкай 1893 г. знаходзім: «У Гарадку была капліца на могілках пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якая належала да парафіі св. Барбары ў Віцебску». У кнізе «Нашы касцёлы» чытаем: «Парафія св. Барбары ў Віцебску мае тры капліцы: на могілках, у Доўжыне і ў Гарадку. Пры апошняй пражывае некалькі шляхецкіх сем’яў і трохі сялян, але вельмі раскіданых па тэрыторыі». У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага» (Варшава, 1886 г., т. ІІІ, с. 133) знаходзім звесткі, што «каталіцкага касцёла ў Гарадку не было, хоць да 1864 г. быў араторыум у доме мясцовага жыхара Уланоўскага, і католікаў на той час было 210 чалавек». У «Геральдыцы беларускіх местаў» Анатоль Цітоў сцвярджае, што ў 1906 г. у Гарадку былі дзве каталіцкія капліцы, у якія прыязджаў кс. Ігнацый Рудзіс, пробашч парафіі св. Барбары, дзве царквы (драўляная і мураваная) і 10 габрэйскіх дамоў малітвы.

У 1922–1926 гг. пробашчам капліцы пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі у Гарадку быў кс. Міхал Ружыцкі, 1864 г. нар. Парафія ў Гарадку была зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 г. У раёне пражывае каля 30 тыс. чалавек.

Парафіяльная капліца, пабудаваная намаганнямі кс. Адама Дынака.

 
Мікалаева – парафія Спаслання Святога Духа

Могілкавая капліца:

вул. Пабеды, 27
211269
в. Мікалаева, Шумілінскі р-н

Святая Імша цэлебруецца толькі падчас пазавання, на ўрачыстасць Спаслання Святога Духа ў 12.00 (фэст), ва ўсе ўрачыстасці на працягу літургічнага года — у 12.00

 
Кардон – парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Блажэя, біскупа i мучаніка
 
Вясёлава – парафія Св. Антонія
 
Баравуха I – парафія Святога Духа i св. Мікалая, біскупа
 
Ярэва – парафія Маці Божай Шкаплернай i Св. Апостала Яна

Адрас:

вул. Юбілейная, 5
211875 в. Ярэва, Пастаўскі р-н

  • Святая Імша ў нядзелю — у 16.00
  • на тыдні толькі ва ўрачыстасці і святы — у 16.00
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.