Патрэбна дапамога для хворага на цэрабральны параліч | Друк |
Дапаможам патрабуючым
15.03.2013 13:07

Нядаўна валанцёры каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пабывалі ў гасцях у Сяргея Данчанкі. Сяргею 34 гады, ён інвалід І групы, пакутуе на дзіцячы цэлебральны параліч, жыве разам з маці ў шматпавярховым доме. Перамяшчаецца Сяргей выключна ў інваліднай калясцы і большую частку жыцця праводзіць сярод кватэрных сценаў.

Сяргей вельмі любіць бываць на вуліцы і знаёміцца з новымі людзьмі. Але для гэтага ёсць пэўныя перашкоды, галоўная з якіх — гэта тое, што мама Сяргея адна не здольна вывезці яго нават з пад’езда.

Сям’я просіць усіх неабыякавых людзей аказаць дапамогу ў арганізацыі прагулак на свежым паветры.

Даведкі па тэлефоне:

+375 212 25 29 31 Дзмітрый.

Калі вы жадаеце аказаць Сяргею матэрыяльную дапамогу, можаце пералічыць сродкі на рахунак:

Р/р: 3015202580010
ААТ «Тэхнабанк» Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск)
210601 г. Віцебск, вул. Чапаева, 16
БІК: 153001182
УНП: 300721049

Важна! У прызначэнні плацяжу ўказвайце: дабрачыннае ахвяраванне для Сяргея Данчанкі.

(SZh)

 
© 2003-2019 Catholic.by