Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Ян Павел ІІ]
Папа Францішак у бытнасць кардыналам: дзякуючы сведчанню Яна Паўла ІІ штодзень малюся Ружанец
2013-04-04 08:01:29

Яшчэ ў бытнасць кардыналам папа Францішак прызнаўся, што дзякуючы сведчанню Яна Паўла ІІ штодзень моліцца ўсе таямніцы Ружанца. Аб гэтым сённяшні Пантыфік казаў у размове з італьянскім выданнем «30 Giorni».

 
Папа маліўся ля месца спачывання Яна Паўла ІІ у гадавіну яго смерці
2013-04-03 08:34:22

2 красавіка ўвечары Святы Айцец Францішак здзейсніў візіт да месца спачывання бл. Яна Паўла II у восьмую гадавіну яго смерці. Святога Айца суправаджаў кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, і кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб, асабісты сакратар Пантыфіка.

 
Ватыкан пра вялікую пашану сённяшняга Папы да Яна Паўла ІІ
2013-04-02 08:40:13

Пра вялікую пашану сённяшняга Пантыфіка Францішка да Яна Паўла ІІ нагадвае Ватыканскае радыё ў 8-ю гадавіну смерці благаслаўлёнага Папы. У 1992 г. Ян Павел ІІ прызначыў кс. Берголіа біскупам, а ў 2001 г. уключыў яго ў Калегію кардыналаў.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму прасіў прабачэння ў чалавецтва Ян Павел ІІ?
2012-11-06 19:09:40

12 сакавіка 2000 г. у ватыканскай базыліцы адбылася ўнікальная гістарычная падзея — Папа Рымскі ўстаў на калені і прасіў прабачэння ў Бога і чалавецтва за грахі, якія Касцёл учыніў на працягу гісторыі. Трэба адзначыць, што гэты учынак Яна Паўла ІІ выклікаў неадназначную рэакцыю не толькі ў некаталіцкіх асяродках, але і ў самім Касцёле.

 
22 кастрычніка — благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, папы (літургічныя тэксты)
2012-10-17 11:51:52

22 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі можна адзначаць у літургіі неабавязковы ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, папы. У гэты дзень можна цэлебраваць св. Імшу ў гонар благаслаўлёнага, выкарыстоўваючы тэксты, падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Біскупаў і зацверджаныя Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

 
Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбудзецца 1 мая
2011-01-14 11:44:05

Сёння, 14 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэло Амато. Святы Айцец падпісаў падрыхтаваны ведамствам дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай законніцы с. Марыі-Сімоне Норман, якое прыпісвалася заступніцтву Яна Паўла ІІ.

 
Папа азнаёміцца з дакументамі па справе беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
2011-01-12 14:09:33

У суботу, 15 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналу Анджэло Амато. Іерарх прадставіць Пантыфіку поўную дакументацыю беатыфікацыйнага працэсу Караля Вайтылы — Слугі Божага Яна Паўла ІІ.

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ва ўспамін св. Тэрэзы Авільскай у межах святкавання дня абрання Папам Яна Паўла ІІ
2010-10-15 14:54:27

Нарач, 15 кастрычніка 2010 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Па добрай традыцыі мы збіраемся ў Нарачы на святкаванне папскага дня, прысвечанага чарговай гадавіне абрання Папам Слугі Божага Яна Паўла II, што адбылося 16 кастрычніка 1978 г. Менавіта 32 гады таму падчас інаўгурацыі новага Пантыфікату прагучалі прарочыя словы: адчыніце дзверы Хрысту, адчыніце дзверы сацыяльных, палітычных, культурных сістэм. Толькі Хрыстус ведае, што ёсць у чалавеку, і толькі ў Хрысце чалавек можа да канца пазнаць сябе.

 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі Яна Паўла ІІ
2010-03-30 08:26:49

29 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў у ватыканскай базыліцы святога Пятра Эўхарыстыю ў інтэнцыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. З часу смерці Папы 2 красавіка гг. спаўняецца 5 год, аднак святая Імша ў яго інтэнцыі была перанесена на 29 сакавіка з прычыны таго, што дзень смерці Пантыфіка сёлета прыпадае на Вялікую пятніцу.

 
На гэтым тыдні Святы Айцец падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Яна Паўла ІІ
2009-12-15 10:11:26

На гэтым тыдні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпіша дэкрэт аб гераічнасці цнот Слугі Божага Яна Паўла ІІ і дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежы Папялушкі. Дэкрэт аб гераічнасці цнот Вялікага Папы стане яшчэ адным крокам на шляху да беатыфікацыі.

 

Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Ян Павел ІІ.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.