Ватыкан: паралізаваны мужчына перадаў Святому Айцу ліст, у якім піша аб сваёй любові да жыцця | Друк |
11.03.2009 20:55

11 сакавіка 2009 г. у агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра прыняў удзел 58-гадовы мужчына, паралізаваны ўжо на працягу 10 гадоў. Ён перадаў Бэнэдыкту XVI ліст, у якім напісаў аб сваёй любові да жыцця. Джан П’еро Стэккато прыляцеў у Рым з П’ячэнцы, дзе жыве, вайсковым самалётам, які быў прадастаўлены яму канцэлярыяй прэм’ера краіны.

Мужчына пакутуе ад параліча мышцаў і не можа размаўляць. Сустрэча са Святым Айцом, аб якой Джан П’еро марыў даўно, стала магчымай дзякуючы намаганням ардынарыя П’ячэнцы біскупа Джані Амброзіо.

У сваім лісце да Святога Айца Джан П’еро піша: «Хачу выказаць тое, што маё цела можа скрываць, а менавіта, што я хачу жыць, да жыцця падыходжу з энтузіязмам і цікавасцю, люблю прыроду і свет, у якім маю шчасце і прывілей жыць». А таксама дадае, што яго шчасце — гэта «плён волі Бога», якому ён не перастане дзякаваць за шматлікія дары.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў


 

Адноўлена 11.03.2009 20:55
 
© 2003-2024 Catholic.by