Распачалася першая пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Афрыку | Друк |
17.03.2009 21:06
17 сакавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Камерун — гэта будзе першы этап яго падарожжа ў Афрыку. У Камеруне Пантыфік затрымаеца да пятніцы 20 сакавіка, адкуль накіруецца ў Анголу, дзе будзе знаходзіцца таксама тры дні.
 
Сёння раніцай Святы Айцец вылецеў з рымскага аэрапорта, куды яго суправаджалі кіраўнік італьянскага Савета міністраў, кіраўніцтва аэрапорта, а таксама Апостальскі нунцый у Італіі і пасол Італіі пры Апостальскай Сталіцы.
 
Па прыбыцці Пантыфіка ў Камерун запланавана прывітальная сустрэча з удзелам Прэзідэнта краіны і прадстаўнікамі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Камеруна.
 
Вяртанне Святога Айца ў Рым запланавана на 23 сакавіка.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
 
Адноўлена 17.03.2009 21:06
 
© 2003-2024 Catholic.by