ЗША: лісты ў абарону жыцця | Друк |
11.03.2009 20:46

{mosimage}У апошнія тыдні Каталіцкі Касцёл у Амерыцы інтэнсіфікаваў кампанію ў абарону жыцця. Мясцовыя кангрэсмены атрымалі ад сваіх выбаршчыкаў некалькі дзесяткаў мільёнаў паштовак з просьбамі не адмяняць актуальныя і, дарэчы, вельмі сціплыя прадпісанні ў справе абароны жыцця.

У паштоўках выбаршчыкаў, між іншым, нагадваецца амерыканскім палітыкам пра забарону фінансавання з федэральнага бюджэту эксперыментаў на мацярынскіх клетках чалавечых эмбрыёнаў, якую адміністрацыя Барака Абамы жадае адмяніць. Большасць грамадзянаў краіны дадзеную забарону падтрымлівае.

У сваю чаргу Камісія пры епіскапаце ЗША па справах абароны жыцця заклікае насельніцтва да «штурму» праз электронную пошту. «Мы жадаем, каб парламентарыі пачулі голас як мага большай колькасці грамадзянаў», — сцвярджае прадстаўнік Камісіі Дэйдра МакКвайд.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Адноўлена 11.03.2009 20:46
 
© 2003-2024 Catholic.by