Белагруда — парафія Cв. Міхала Арханёла | Друк |
Белагруда — касцёл св. Міхала Арханёла
Фота grodnensis.by
Адрас:
д. Белагруда, 17
п/о Тарнава
Лідскі р-н
Гродзенская вобл.
231326

Тэл.: (8-01561) 2-50-57 
fРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.00, 12.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00

Адпусты: 29 верасня, урачыстасць Унебаўшэсця Пана


sЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1609 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1908 г.

Вёска Белагруда знаходзіцца на беразе ракі Дзітва. Кажуць, што паселішча на гэтым месцы ўзнікла яшчэ ў каменным веку, але першыя гістарычныя звесткі вядомыя з XVII стагоддзя, калі вёска належала шляхецкаму роду Завішаў.

У 1609 годзе тут быў пабудаваны драўляны касцёл, але ў тым выглядзе, якім яго можна ўбачыць сёння, ён існуе з 1908 года. Некалі пры ім дзейнічаў шпіталь, прытулак для людзей старэйшага ўзросту, карчма і школа для дзяцей.

Адноўлена 19.04.2017 09:22
 
© 2003-2021 Catholic.by