Нарач (да 1964 г. Кабыльнік) — парафія Св. Андрэя, апостала | Друк |
Нарач (да 1964 г. Кабыльнік) — касцёл св. Андрэя, апосталаАдрас:
вул. Завадская, 2а
в. Нарач
Мядзельскі р-н
Мiнская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222368

Тэлефон: тэл. д. +375 17 974 65 20
адміністратар: +375 29 695 80 01

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Вэб-сайт: naracz.na.by

 

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю — 9.00, 10.30, 13.30
  • Святая Імша ў будні — 8.30 (у Адвэнт раратняя 7.30), 18.30

Набажэнствы ў іншых месцах:

2 разы ў месяц (у клубе) І і ІІІ святая Імша ў в. Свіраны ў 10.30
і ў в. Вярэнькі ў 12.00


Адпуст: 

13 чэрвеня – св. Антонія
16 жніўня – св. Роха
30 лістапада – св. Андрэя апостала
22 кастрычніка – св. Яна Паўла ІІ
 

п

З гісторыі парафіі

Вёска Нарач (назва існуе ад 1964 г.) у XV стагоддзi насіла назву Medal Minor, ад XVI стагоддзя паселішча згадваецца пад назвай Кабыльнік. У 1434 г. князі Свірскія заснавалі тут касцёл святога Андрэя Апостала. На памятнай дошцы касцёла чытаем, што першая святыня была драўляная. У1651 г. князі Свірскія ўзводзяць новы будынак касцёла святога Андрэя, аднак яго знішчылі падчас «нашэсця Масквы» ў вайну 1654-1667 гг. У 1736 г. касцёл святога Андрэя рэканструаваны на сродкі тагачаснага дзедзіча Кабыльніка Марціна Аскеркі, кашталяна наваградскага. У гэтыя часы касцёл апісваюць як святыню «немалых памераў», інтэр’ер якой упрыгожвалі 6 алтароў. Пасля пажару 1862 г. касцёл ізноў аднаўляецца «коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Свентаржэцкага». У святыні былі 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам у срэбнай, з пазалочанымі элементамі, шаце. Да нашых часоў захавалася толькi званіца. Гэта квадратнае ў плане 3-яруснае каркасна-зрубавае збудаванне пад шатровым дахам.

У 1897 г. закладваюцца падмуркі новай каменнай святыні ў неагатычным стылi, якая ў 1901 г. была асвечаная, і ў 1904 г. кансэкраваная. Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы на падмўрку з гранітных блокаў. Зараз у касцёле ёсць чатыры алтары. У галоўным па-ранейшаму захоўваецца абраз Маці Божай (у народзе называнай Анёльскай - успамiн 2 жнiўня), у бакавых навах: злева - святога Андрэя, i святога Антонiя, справа - святога Роха. Пры касцёле святога Андрэя дзейнічалі школа i шпіталь. У Нарачы дзейнiчае таксама праваслаўная парафiя. Храм быў зачынены ў пасляваенны перыяд, а зараз, адрэстаўраваны, зноў служыць вернікам.

Пасля другой сусветнай вайны бязбожныя ўлады спрабавалi зачынiць i касцёл, аднак парафіяне, дзякуючы сваёй стойкасцi ў веры, здолелi захаваць дом Божы ад знiшчэння. Хоць апошні пробашч быў пасадзаны ў турму, а пазней змушаны пакiнуць Беларусь і парафiя засталася без святара, то людзi самi малiлiся ў святынi, спадзяючыся на лепшае i стараючыся атрымаць ад улады дазвол для святара. З цягам часу дазвол быў выдадзены. Сюды стаў прыезжаць спачатку перыядычна, а пазней рэгулярна кс. Люцыян Паўлiк з Задарожжа. Ад 1989 года тут служаць кармелiты босыя. У парафii адзначаюцца ўрачыста днi святога Антонiя (13 чэрвеня), святога Роха (16 жнiўня) i святога Андрэя Апостала (30 лiстапада).

Адноўлена 16.12.2015 17:00
 
© 2003-2021 Catholic.by