Ждановічы — парафія Багародзіцы Апякункі сем’яў | Друк |
Адрас:
зав. Горны, 1
а/г. Ждановічы
Набажэнствы праводзяцца па адрасе: вул. Лінейная, 1

аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю – 15.00
  • Св. Імша ў будні – 9.00

у З гісторыі парафіі

Бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Яркава з 1860-х гг.

Найноўшая гісторыя парафіі пачалася ад рэгістрацыі 04.08.2006 года.

Першапачаткова набажэнствы здзяйсняліся ў невялікім арандаваным памяшканні. Парафія звярталася за прадастаўленнем зямельнага ўчастка для будаўніцтва капліцы, аднак атрымала адмову. Для правядзення набажэнстваў парафіі быў прадастаўлены будынак дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» на ул.Линейная, 1. Гэта аднапавярховы будынак плошчай 501,7 м2, пабудаваны ў 1967 годзе, раней выкарыстоўвалася як лабараторна-вытворчы корпус. Зямельны ўчастак пад будынкам выдзелены парафіі ў арэнду на 30 гадоў з правам падаўжэння дамовы арэнды.

Памяшканне, выдзеленае пад капліцу, патрабуе капітальнага рамонту. Зараз на парафіі вядзецца будаўніцтва Касцёла ў першасным значэнні – яднання вернікаў, але таксама парафія шукае магчымасцяў давесці да ладу сваю першую капліцу.

Адноўлена 30.11.2015 14:52
 
© 2003-2024 Catholic.by