Хатава — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса | Друк |

Хатава — касцёл Найсвяцейшага Сэрца ЕзусаАдрас:
пасёлак Школьный
в. Хатава
Стаўбцоўскі р–н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222681

 


ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 12.30, 14.30

чЗ гісторыі парафіі

Першы касцёл быў пабудаваны як філіяльны ў 1774 г.

На тэрыторыі сучаснай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса знаходзіўся маёнтак “Хотово” былога ўладальніка Міхаіла Ленскага. У 1924 г. яго дачка Зоф’я (Марыя) Ленская, пазней па мужу Незабытоўская, пастанавіла выбудаваць на тэрыторыі маёнтку капліцу. Усяго праз год, у 1925 г., каплічка ўжо была перапоўнена, там адбываліся хросты, шлюбы, пахаванні.

Караль Незабытоўскі, муж Зоф’і Ленскай, абвясціў аб будаўніцтве новага мураванага касцёла і стаў яго галоўным фундатарам. Намаганнямі яго і жонкі пры актыўным ўдзеле парафіян у 1933 г. касцёл быў пабудаваны. Святыню кансэкраваў 29 жніўня 1934 г. біскуп Казімір Букраба, пастыр Пінскай дыяцэзіі. У 1935 г. былі асвячаны званы, якія назвалі ў гонар Незабытоўскіх – Караль, Зоф’я і Міхаіл (іх сын).

У часы ваяўнічага атэізму, прыкладна летам 1944 г., касцёл быў зачынены, пазней ператвораны ў склад, дзе захоўвалася збожжа і цукар для патрэбаў спіртзавода. Вежай касцёла карыстаўся лесхоз, каб назіраць за лесам. Яшчэ пазней будынак прыйшоў у заняпад: абваліўся дах, пачалі рассыпацца сцены.

З пачаткам “перабудовы” вернікі пачалі прасіць улады вярнуць ім касцёл. Асаблівыя намаганні прыклала Альберта Уліч, якая не шкадавала сіл, часу і сродкаў, каб вярнуць святыню, і ў рэшце рэшт гэта адбылося. Парафіяне самі ўзяліся за рамонт і аднову касцёла. Імкнучыся дапамагчы вернікам, кс. Антоні Дзям’янка, сённяшні біскуп Пінскі, былы пробашч парафіі ў Навагрудку, наведваў святыню і даваў парады.

У канцы 1990 г. парафія атрымала свайго святара – кс. Мар’яна Шэршня, які і завяршыў паспяхова адбудову касцёла. 19 кастрычніка 1991 г. касцёл быў рэкансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам.

aКапліцы

Куль — капліца св. Юзафа
Фота А. Дыбоўскага


КУЛЬ — капліца св. Юзафа, 1847 г.

Адноўлена 26.07.2014 14:36
 
© 2003-2024 Catholic.by