Шуміліна — парафія Маці Божай Фацімскай | Друк |
Шуміліна — касцёл Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча
Фота кс. А. Амяльчэні

Адрас:
вул. Светласельская, 2
а.г. Светласельскі, Шумілінскі р-н

Рэспубліка Беларусь
211258

Тэл. (8-02130) 49613
аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • святая Імша ў нядзелю: 09.00 і 19.00.
  • святая Імша ў будні: пн,ср, пт і першая субота месяца — 18.00 (ад 13 мая да 13 кастрычніка ў 19.00); аўт, чц, сб у 08.00.
Адпусты: Маці Божай Фацімскай — 13 мая, Св. Язафата Кунцэвіча — 12 лістапада
аЗ гісторыі парафіі

Парафія св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне новая. Яна была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі 28 мая 1999 г. З утварэннем 12 кастрычніка 1999 г. новай Віцебскай дыяцэзіі, зацверджанай дзяржаўнымі ўладамі 28 снежня 1999 г., шумілінская парафія дзейнічае на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі.

Душпастырамі парафіі спачатку былі айцы капуцыны, потым, праз некаторы час, – кс. Адам Дынак, а пасля ксяндзы аблаты: а. Крыштаф Барадзей OMI (у 2001–2003 гг. пробашч), вікарыі а. Гжэгаж Вавжыняк OMI і а. Ежы Катоўскі OMI, а таксама а. Пётр Бялевіч OMI і інш.

Адноўлена 11.10.2016 10:24
 
© 2003-2021 Catholic.by