Браслаў — парафія Нараджэння Маці Божай | Друк |
Браслаў — касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Савецкая, 1

г. Браслаў
Рэспубліка Беларусь
211969

Тэл.: +375 2153 65236
Вэб-сайт: waladarka.by

gmail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 08.30, 11.00,19.00
  • Св. Імша ў святы — 11.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 08.00, 19.00
  • Св. Імша ў капліцы (гарадская бальніца) у нядзелю і святы — 16.30
  • Св. Імша ў доме-інтэрнаце для састарэлых людзей — кожную сераду ў 11.00

Адпусты: урачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 верасня, урачыстасць Маці Божай, Каралевы Азёраў – 22 жніўня.
sЗ гісторыі парафіі

Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе паходзяць з XV стагоддзя, калі на Замкавай гары пабудавалі касцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы касцёл быў знішчаны. Апошні пажар у 1794 г. зрабіў такія знішчэнні, што на працягу 20 гадоў набажэнствы адбываліся ў сараі. У 1824 г. каля падножжа Замкавай гары паўстаў новы мураваны будынак. Паколькі святыня была замалая, пабудавалі новую, якую завяршылі да 1897 г. У 1928 г. у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. Другая сусветная вайна і савецкая ўлада прынеслі вялікія змены ў гэты рэгіён. У 1942 г. немцы забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў габрэяў, якія хаваліся ў касцёле. У 1950 г. ўлады зачынілі касцёл і прызначылі яго пад збожжасховішча, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Пераслед, аднак, працягваўся да 1989 г.

У 1967 г. касцёл – помнік архітэктуры неараманскага стылю – быў адноўлены. У галоўным алтары тут знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай (гэта назва звязана з паходжаннем абраза). На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцаха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. XVII ст. манастыр стаў уласнасцю уніяцкай Царквы і ў ім пасяліліся базыльяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваная вернікамі цудадзейная выява Маці Божай, якой натоўпы вернікаў аддавалі пашану падчас святаў.

З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай. Мясцовае паданне гаворыць, што законнікі самі падпалілі свой кляштар падчас буры, баючыся, што пасля касацыі закону базыльянаў ён будзе аддадзены праваслаўным вернікам. Ацалелы абраз быў змешчаны ў браслаўскім касцёле. У 1999 г. дыяцэзіяльны біскуп новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін прызначыў браслаўскі касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай марыйным санктуарыем Маці Божай Валадаркі азёраў.




Адноўлена 11.10.2016 11:00
 
© 2003-2021 Catholic.by