Слабодка — парафія Божага Провіду | Друк |

Фота Сяргей Сурыновіч

Адрас:
вул. 8 Сакавіка, 4
в. Слабодка

Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211977

Тэл.: +375 2153 33 007
+375 2153 33 177
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 16.00;
  • Св. Імша ў будні  — 18.00.

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса; урачыстасць Божага Провіду — VI нядзеля пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы.
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1903 г. з цэглы. Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Уяўляе сабой 3-нефавую 2-вежавую базыліку з апсідай, трансептам і сакрыстыямі. Дынамічны сілуэт галоўнага фасада фарміруюць 2 высокія 5-ярусныя вежы з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікая фасадная плоскасць цэнтральнага нефа паміж імі. Сцены прарэзаны паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі з вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова). Над галоўным уваходам і на фасадных плоскасцях трансепта размешчаны вялікія вокны-ружы. Усе сцены расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаны з дэкаратыўнымі аркбутанамі. Уваходы вырашаны ў выглядзе аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі.

У інтэр’еры цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, хоры над нартэксам. У пластычным вырашэнні касцёла шырока выкарыстаны ордэрныя элементы раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калонкі з капітэлямі раслінных формаў. Сцены і скляпенні алтарнай часткі размаляваны арнаментам. Мастацкую каштоўнасць маюць жалезныя акоўкі вонкавых дзвярэй касцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Кампазіцыі аковак складаюцца з сіметрычна ўкладзеных па баках завесаў (царгаў) са спіралепадобнымі пышнымі сцёбламі, што заканчваюцца чатырохлісцевымі кветкамі або пальметападобным лістком. Пры кампазіцыйным адзінстве аковак усіх дзвярэй дэталі не паўтараюцца. Акоўкі дзвярэй цэнтральнага ўвахода вырашаны як пышныя букеты з арнаментальных элементаў, што паўтараюцца ў кампазіцыях дэкору бакавых дзвярэй. Акоўкі дзвярэй — помнік манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і кавальскага майстэрства.

Касцёл пасля рэстаўрацыі.


У Дзеткаўцах літургія адбываецца раз у месяц (у капліцы).
У Даньках — святая Імша раз у месяц (у прыватным доме).
У Вялікім Абаб’і — святая Імша раз у месяц (у прыватным доме).
У Друйску святая Імша цэлебруецца кожную нядзелю ў 15.00 (у клубе).
У Быстрымаўцах святая Імша цэлебруецца кожную нядзелю ў 13.00 (у капліцы).

Адноўлена 11.10.2016 11:04
 
© 2003-2024 Catholic.by