Порплішча — парафія Маці Божай Каралевы Кароны Польскай | Друк |
Порплішча — касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы
Фота Дз. Салаша
Адрас:
вул. Ірыны Курэц, 36
а.г. Порплішча
Докшыцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211721

Тэл.: (8–02157)31023
sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 13.00 (у Барсуках – 12.00)
Адпусты: урачыстасць Маці Божай Каралевы – 3 мая; Маці Божай Фацімскай – 13 мая (Барсукі)
sЗ гісторыі парафіі

Парафіяльны касцёл у Порплішчы мае тытул Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Драўляны касцёл быў пабудаваны перад вайной пад кіраўніцтвам кс. Рышарда Вербля, вікарыя з Параф’янава. Пасля пробашчам стаў кс. Пётр Барташэвіч. Гэты святар спавядаў і рыхтаваў да мучаніцкай смерці трох благаслаўлёных святароў, сярод якіх быў і кс. Мечыслаў Багаткевіч.

Пасля вайны кс. Барташэвіч быў высланы ў Сібір, а калі ён вярнуўся, касцёл у Порплішчы ўжо быў перароблены пад школу і майстэрні.

Святыня была вернута католікам у 1990 г. Пасля рамонту, праведзенага пад кіраўніцтвам а. Пятра Ясевіча з Ваўкалаты, а пасля кс. Кірыла Клімовіча з Глыбокага, яе рэкансэкраваў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.

Парафія невялікая – каля 200 чалавек. На тэрыторыі парафіі ёсць каплічка ў вёсцы Барсукі.
Адноўлена 11.10.2016 16:23
 
© 2003-2021 Catholic.by