Чашнікі — парафія Перамянення Пана | Друк |

Чашнікі — касцёл Перамянення Пана
 

Адрас:
вул. Ленінская, 34

г. Чашнікі
Чашніцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211149


Тэл.: (8–02133) 36232; (8–029) 5129930 (маб.)

Вэб-сайт: http://chashniki.eu/

ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.30
  • Св. Імша ў будні — 18.00
Адпусты: свята Перамянення Пана – 6 жніўня; урачыстасць св. Юзафа – 19 сакавіка
вЗ гісторыі парафіі

У Чашніках калісьці быў прыгожы дамініканскі касцёл, пастаўлены на ўзгорку, фундаваны ў 1674 г. Дамінікам Служкам, літоўскім харунжым. Гэты касцёл пад тытулам Перамянення Пана быў перабудаваны ў 1786 г. у стылі барока і з’яўляўся адным з найпрыгажэйшых дамініканскіх касцёлаў на Беларусі. Побач знаходзіўся кляштар дамініканцаў, асабліва слынны і вядомы сваёй багатай бібліятэкай.

У 1830 г. у кляштары былі прыёр, трое айцоў дамініканаў і 8 чалавек абслугі. Разам з дамініканамі ў Чашніках працавалі сёстры марыявіткі, якія мелі кляштар, дзе настаяцельніцай з'яўлялася сястра Эмілія Дзяўшовіч. У 1842 г. парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары, а ў 1868 г. касцёл перарабілі пад царкву. Кляштар сясцёр марыявітак існаваў кароткі час, ужо ў 1845 годзе ён быў ліквідаваны. Да чашніцкай парафіі, дзе ў ХІХ ст. налічвалася каля 1500 чалавек (у 1840 г. – 748, у 1845 г. – 1476 парафіянаў), была далучана філія касцёла ў фальварку Цяпіна, а таксама капліцы ў Замошшы, Іванску, Луцішцы, Межніцы, Павуллі і Шэлкаўшчыне, а таксама драўляная капліца на чашніцкіх парафіяльных могілках. Апошняя хутка была знішчана і як каталіцкая святыня нідзе не згадваецца.

У Чашніках найбольш урачыста адзначаецца свята Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня і Усіх Святых – 1 лістапада.

Калі ў 1868 г. касцёл зачынілі, католікі ў Чашніках засталіся без святыні, хоць і доўга змагаліся за яе. Парафію далучылі да Бешанковічаў. Касцёл, перададзены праваслаўным вернікам, у часы савецкай улады быў знішчаны: прыгожы будынак у стылі барока зраўнялі з зямлёю. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца школа.
Адноўлена 11.10.2016 16:43
 
© 2003-2024 Catholic.by