Новы Пагост — парафія Найсвяцейшай Тройцы | Друк |
Новы Пагост — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Дзяржынскага, 23а (касцёл)
вул. Дзяржынскага, 27а (плябанія)
в. Новы Пагост
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211936

Тэл.: (8–02152) 54 6 13
ф

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00, зімой — у 17.00

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; успамін св. Францішка – 17 верасня; Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеняфЗ гісторыі парафіі

Першы касцёл у Новым Пагосце быў фундаваны Львом Сапегам, канцлерам Вялікага Княства Літоўскага. У 2003 г. мінула 410 гадоў з таго часу. Гэта драўляная святыня пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы знаходзілася ў мястэчку Пагост. Касцёл спалілі маскоўскія войскі падчас войнаў пры каралі Яну Казіміру, аднак ён быў хутка адбудаваны, у 1656 г. быў ужо новы, але таксама драўляны. Прастаяў каля 100 гадоў. На плябанію ў Пагосце Сапега аддаў свой двор з усімі пабудовамі. Для касцёлаў у Іказні і Пагосце прызначаўся адзін пробашч – іказненскі плябан, а касцёл у Пагосце быў філіяльным ад іказненскага да 1766 г.

У 1766 г. пабудавалі новы драўляны касцёл. Ён быў невялікі, на мураваным падмурку, атрымаў тытул Найсвяцейшай Тройцы. У галоўным алтары знаходзіліся тры срэбраныя кароны. У адным з бакавых алтароў размяшчаны абраз Маці Божай Балеснай, а ў другім — св. Антонія. Навокал касцёла былі могілкі. Будаўнік гэтай святыні кс. Пясляк дабіўся ад тагачаснага віленскага біскупа адасаблення Пагосту ад Іказні і стаў першым пробашчам у Пагосце. Віленскі біскуп Ігнацы Якуб Масальскі дэкрэтам ад 14.07.1766 г. устанавіў самастойную парафію Пагост.

Аднак ужо да 1845 г. касцёл пачаў ператварацца ў руіны і патрабаваў значнага рамонту. У 1859 г. яго адрэстаўраваў і павялічыў пробашч кс. Ян Шырын. Гэтая святыня захавалася да нашых дзён. Пасля арышту савецкімі ўладамі кс. пробашча Юзафа Інгелевіча ў 1949 г. касцёл зачынілі. Спачатку ў ім быў склад збожжа, пасля – спартыўная зала. І толькі ў 1990 г. святыню аддалі вернікам. 15 мая 1990 г. біскуп Эдвард Кісель з Беластока, нараджэнец мясцовай парафіі, у прысутнасці кс. біскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Адміністратара Касцёла на Беларусі, і біскупа Эдварда Азароўскага з Беластока ўрачыста асвяціў касцёл.

На тэрыторыі парафіі таксама знаходзяцца капліца пад тытулам Беззаганнага Зачацця НПМ у Більдзюгах, у в. Валкаўшчына, найстарэйшая — пабудавана ў 1750 г. — драўляная капліца пад тытулам св. Міхала ў маёнтку Стэфанова (пазней належала да Шауманаў).

Адноўлена 11.10.2016 17:53
 
© 2003-2021 Catholic.by