Шаркаўшчына — парафія Узвышэння Святога Крыжа | Друк |
Шаркаўшчына — касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Савецкая, 5
в. Шаркаўшчына
Шаркаўшчынскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211921

Тэл.: +375 2154 60338
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 12.00, 17.00
  • Св. Імша ў будні — 09.30, 18.00
Адпусты: свята Узвышэння Святога Крыжа
чЗ гісторыі парафіі

Шаркаўшчына набыла статус раённага цэнтра пасля ІІ Сусветнай вайны. Калісьці горад быў уласнасцю Зяновічаў, Сапегаў, Данброўскіх і Лапацінскіх, тады тут налічвалася 1150 жыхароў.

Дакладная дата ўзнікнення парафіі невядомая. Магчыма, што яна была зарэгістравана ў 1905–1907 гг., калі быў выдадзены дэкрэт аб свабодзе веравызнання. Ксёндз Ян Курчэўскі прыводзіць 1907 г. як дату збудавання касцёла ў Шаркаўшчыне. У 1914–1920 гг. у парафіі налічвалася 2600 чалавек. З 1932 г. яна ўваходзіла ў склад Мёрскага дэканата (дзекан кс. Рамуальд Свіркоўскі). Парафія абслугоўвала Шаркаўшчыну, 57 навакольных вёсак і ўскраіны. У чэрвені 1914 г. мясцовасць трапіла пад нямецкую акупацыю, але касцёл дзейнічаў. Вайна прынесла вялікія страты: шмат людзей загінула альбо было вывезена ў Германію. У часы савецкай улады распачаўся пераслед вернікаў. У 1947 г. пробашча арыштавалі і вывезлі ў Сібір, шмат людзей польскай нацыянальнасці вывезлі ў Казахстан. Аднак, нягледзячы на гэта, парафіяне збіраліся ў касцёле і праводзілі набажэнствы. Гэта не падабалася ўладам, і ў 1949 г. касцёл зачынілі.

У 1989 г. у Мосары кс. пробашч Юзаф Булька адправіў св. Імшу ў інтэнцыі адраджэння парафіі ў Шаркаўшчыне. У 1991 г. вернікі з Шаркаўшчыны і ваколіцаў звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай аб рэгістрацыі рыма-каталіцкай парафіі, але атрымалі адмову. Аднак, пасля вялікіх намаганняў, 18 ліпеня 1991 г. былі зарэгістраваны парафія і касцёльны камітэт.

Парафія Узвышэння Святога Крыжа існуе няшмат гадоў. На месцы, вызначаным уладамі, парафіяне пабудавалі спачатку капліцу, у якой 21 ліпеня 1991 г. была адпраўлена першая св. Імша. У жнівені 1992 г. пачалося будаўніцтва касцёла. Работамі кіраваў тагачасны пробашч кс. Крыштаф Сілкоўскі SCJ. Касцёл быў пабудаваны ў 1995 г. Кожную нядзелю адпраўляюцца дзве св. Імшы: па-беларуску і па-польску.

На тэрыторыі парафіі, у Ёдах, за 20 км ад Шаркаўшчыны, знаходзіцца капліца пад тытулам Маці Божай Шкаплернай нядаўна тут была зарэгістравана парафія. Капліца знаходзіцца ў добрым стане, месціцца ў драўляным будынку, але парафіяне мараць аб адбудове прыгожага касцёла, які калісьці стаяў непадалёк ад школы, а пасля быў знішчаны.
Адноўлена 11.10.2016 17:55
 
© 2003-2021 Catholic.by