Росіца — парафія Святой Тройцы | Друк |
Росіца — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Цэнтральная, 60
в. Росіца
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211640

Тэл.: (8–02151) 26846
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00
  • Св. Імша ў будні — 09.00

Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
яЗ гісторыі парафіі

Першыя звесткі аб існаванні касцёла ў Росіцы адносяцца да 2-й пал. XVI ст. У 1778 г. тут быў пабудаваны невялікі драўляны касцёл, асвечаны ў 1792 г. У 1906 г. паўстаў новы касцёл з цэглы, у раманскім стылі, асвечаны 20 студзеня 1911. У гісторыі росіцкага касцёла вялікую ролю адыгралі Дарота і Мікалай Лапацінскія, кс. біскуп Юзаф Лапацінскі, кс. біскуп жмудскі Ян Нікадэм Лапацінскі, называны ў народзе «біскуп-прыяцель», які памёр у Лапаціне, ваявода брэсцка-літоўскі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі, бацька біскупа, які 17 разоў быў дэпутатам і займаў пасаду маршалка трыбуналу. Апекуны касцёла – Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса і св. Антоній Падуанскі.

Пасля бальшавіцкай рэвалюцыі касцёл быў зачынены. Евангелізацыя распачалася нанава падчас нямецкай акупацыі гэтых земляў. У 1943 г. тут працавалі два святары, марыяне, благаслаўлёныя мучанікі Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра, якія прынялі мучаніцкую смерць падчас карнай акцыі гітлераўцаў. У той час у Росіцы працавалі таксама сёстры эўхарысткі. Паселішча было спалена немцамі, ацалеў толькі касцёл, у якім пасля вайны былі клуб, стайні, склад збожжа, млын.

З 1988 г. кс. Антоній Лось (памёр 23.08.2001 г.) распачаў у Росіцы душпастырскую дзейнасць і рамонт святыні, якая набыла тытул Найсвяцейшай Тройцы. Рэкансэкрацыю правёў кс. біскуп Уладзіслаў Блін 19 жніўня 2000 г., і гэтая ўрачыстасць была таксама ўрачыстасцю падзякі за дар благаслаўлёных мучанікаў з Росіцы.


Адноўлена 11.10.2016 17:35
 
© 2003-2021 Catholic.by