Сар’я — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі | Друк |
Адрас:
вул. Цэнтральная, 17
в. Сар’я
Верхнядзвінскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211627
aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю: 14.30
Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня
фЗ гісторыі парафіі

Сучасная вёска Сар’я Верхнядзвінскага раёна страціла тую прыгажосць і багацце, якімі валодала калісьці. Першая мураваная каталіцкая капліца ў Сар’і была ўзведзена яшчэ ў XVIII ст., асвечана ўлетку 1796 г. арцыбіскупам магілёўскім, рыма-каталіцкім Мітрапалітам расійскай імперыі Станіславам Богушам-Сестранцэвічам. У палацы Лапацінскіх была яшчэ адна капліца. Новы неагатычны касцёл пад тытулам св. Марыі быў пабудаваны ў Сар’і ў 1852 г. Ігнацыем Лапацінскім, які прысвяціў святыню сваёй памерлай жонцы Марыі і памерламу сыну. Асвечаны касцёл у 1857 г. Ён быў вельмі падобны да віленскага касцёла св. Ганны. Побач знаходзіліся могілкі з пахаваннямі сям’і фундатара. Шляхецкі род Лапацінскіх, які браў свой пачатак ад Мікалая Тадэвуша Лапацінскага, народжанага ў 1715 г., жыў на гэтай тэрыторыі каля двух стагоддзяў. Некаторыя жыхары і да нашых дзён памятаюць апошняга гаспадара маёнтка Станіслава Лапацінскага. Тут знаходзіўся багаты архіў, які належаў роду Сапегаў, і адна з найбуйнейшых бібліятэк таго часу ў невялікім, але багатым палацы сярод французскага парку. Цяпер у будынку касцёла знаходзіцца праваслаўная святыня, а католікі збіраюцца на малітву ў прыватным доме.
Адноўлена 11.10.2016 17:38
 
© 2003-2024 Catholic.by