Лынтупы — парафія Святога Андрэя Апостала | Друк |
Лынтупы — касцёл св. Апостала Андрэя
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Красільнікава, 1
в. Лынтупы
Пастаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211870

Тэл.: (8–02155) 58950
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 12.00

Адпусты: св. Апостала Андрэя – 30 лістапада; св. Ганны – 26 ліпеня (пераносіцца на нядзелю)
аЗ гісторыі парафіі

Парафія вядзе сваю гісторыю з XV ст. Старыя парафіяльныя кнігі сведчаць, што тутэйшыя жыхары былі вельмі рэлігійнымі і адданымі Касцёлу. Першая драўляная святыня пад тытулам св. Апостала Андрэя была пабудавана тут каля 1459 г. У хроніцы парафіяльнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі за 1879 г. гаворыцца, што ён пабудаваны віленскім ваяводам Андрэем Даўгірдавічам. Касцёл меў 5 алтароў і амбону, дзейнічаў тут і шпіталь. У 1640 г. Аляксандр Чарніцкі пабудаваў пры касцёле капліцу з цэглы, падарава святыні вялікі звон і літургічныя прыналежнасці.

У парафіі працавала шмат шчырых святароў, якіх вернікі шанавалі і акружалі любоўю, пра што сведчыць, напрыклад, надпіс на келіху, падараваным кс. Роўбу з нагоды юбілею яго святарскага пасвячэння ў 1851 г., дзе вернікі называюць сябе «ўдзячнымі парафіянамі», а таксама прыгожы надпіс аб гэтым чалавеку на надмагільнай дошцы, дзе ён названы «брыльянтам вялікай чысціні». Парафія была шматлюдная, у міжваенны перыяд тут налічвалася больш за 7000 вернікаў. Прыгожы і вялікі касцёл у Лынтупах будаваўся з 1908 па 1914 гг. па фундацыі Ю. Бышэўскага і парафіянаў, будаўніцтва было завершана ў 1914 г.

Пазнейшая гісторыя парафіі – гэта часы цяжкай барацьбы з несправядлівасцю, барацьбы за захаванне веры ў сэрцы, а святароў і святыні – на гэтай зямлі. Тут трэба згадаць нястомную працу вядомага кс. Люцыяна Паўліка MIC, які прыязджаў у парафію з душпастырскай паслугай. Справай аднаўлення касцёла займаўся кс. Ян Шуткевіч.

На тэрыторыі парафіі ёсць яшчэ філія ў Палессі (10 км ад Лынтупаў).

Адноўлена 11.10.2016 16:57
 
© 2003-2021 Catholic.by