НА РАЗВІТАННЕ | Друк |
13.06.2010 16:25

На развітанне

e                                                a

На развітанне Езус сваім вучням казаў:

D7                                 G

«Калі хто верна Мяне любіць,

C                                    a

Хай захавае праўду Майго слова,

H7                                                e

I да яго з Айцом мы прыйдзем разам.

e                                    a

І стане нам прытулкам яго сэрца,

D7                            G

Гарыць якое полымем салодкім,

C                                         а

І будзе жыць, напоўнены спакоем

a                                                  H  H7

Нашай любові, нашай любові».

Любоўю жыць - жыццём, Твайму падобным,

О Пан хвалы, выбраных Ты багацце;

Ты для мяне жывы ў  Гостыі белай,

І для Цябе я прагну быць укрытым,

Бо прагнуць быць узлюбленыя разам,

Каб дзень і ноч гарнуцца к сэрцу сэрцам.

Твой позірк для мяне раскошай стаўся –

Жыву любоўю, жыву любоўю.

Любоўю жыць – каштоўны скарб захоўваць

У сэрцы, нібы ў чашы з крохкай гліны.

Пустыя рукі маю прад Табою,

Слабым бязмерна бачыш мяне, Езу.

Калі я падаю на кожным кроку,

На дапамогу мне прыходзіш, Пане,

Сваёю ласкай стала надзяляеш –

Жыву любоўю, жыву любоўю!

Любоўю жыць – сябе даваць без меры,

Калі за гэта платы не чакаеш.

Усе аддаць, не лічачы нічога –

Любоў сваёй карысці не шукае.

Божаму Сэрцу, поўнаму пяшчоты,

Усё аддаў і з лёгкасцю бягу я.

Не маю ўжо нічога, толькі прагну

Жыць у любові, жыць у любові!

 
© 2003-2025 Catholic.by