Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія сустрэчы]
Папа падчас канцэрта ў Кастэль Гандольфа: адкрытасць на прыгажосць Бога матывуе да добрых справаў
2012-08-13 09:01:12

Адкрытасць на прыгажосць Бога дае чалавеку супакой і матывуе яго да многіх высакародных справаў. Аб гэтым казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне канцэрта, які адбыўся вечарам 11 жніўня ў Кастэль Гандольфа. Перад Папам выступіў знакаміты нямецкі віяланчэліст Томас Бэкман і хор.

 
Біскуп пра цікавыя моманты адпачынку Святога Айца
2012-08-10 07:59:17

Пастыр дыяцэзіі Альбана, на тэрыторыі якой знаходзіцца папская летняя рэзідэнцыя, біскуп Марцэл Семерара прызнаўся, што ў перыяд свайго знаходжання ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец мае час для ўсіх і для сябе. Іерарх распавёў, што ў мінулую нядзелю быў выпадак, калі група італьянскіх семінарыстаў спявала каля Апостальскага палаца, Папа пачуў гэта, выйшаў да іх і заспяваў разам з імі.

 
Бэнэдыкт XVI: «Так» радасці — значыць «так» жыццю
2012-08-06 12:45:12

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI дзякаваў 3 жніўня вечарам сваім землякам з Баварыі за канцэрт традыцыйнага фальклору, які прайшоў на падворку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа. Папа ўсклікнуў па-баварску: «Vergelt’s Gott» («заплаці, Божа»).

 
Бэнэдыкт XVI папрасіў дапамогі для сірыйцаў
2012-07-30 10:52:24

Гуманітарнай дапамогі для сірыйцаў папрасіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 29 ліпеня 2012 г. у Кастэль Гандольфа. Папа яшчэ раз заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту на аснове дыялога і прымірэння, падкрэсліўшы, што з трывогай сочыць за трагічнымі падзеямі і эскалацыяй насілля ў краіне, «сумным вынікам якіх з’яўляюцца забітыя і параненыя» і велізарная колькасць бежанцаў у суседнія краіны.

 
Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца са служачымі цыркаў і лунапаркаў
2012-07-19 09:44:14

17 ліпеня ў Рыме праходзіла сустрэча найбуйнейшых аб’яднанняў служачых цыркаў і лунапаркаў. Яны абмеркавалі магчымасць ініцыятыў, звязаных з Годам веры ў Каталіцкім Касцёле. Менавіта гэтаму будзе прысвечана сустрэча са Святым Айцом, якая адбудзецца 1 снежня.

 
Пантыфік наведаў цэнтр вербістаў у Нэмі
2012-07-10 11:48:56

9 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў цэнтр ксяндзоў вербістаў у Нэмі (каля Рыма). У гэтыя дні там завяршылася генеральная капітула закона Місіянераў Божага Слова.

 
Пантыфік сустрэўся з Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна
2012-06-26 09:04:50

У панядзелак 25 чэрвеня, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Нараджэння Яна Хрысціцеля, які з’яўляецца нябесным заступнікам Мальтыйскага ордэна, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў яго Вялікага магістра Фра Мэцью Фэсцінга.

 
Праблему ўцечкі дакументаў Святы Айцец абмеркаваў з кардыналамі
2012-06-25 09:47:37

23 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI правёў кансультацыі з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі і некаторымі іншымі кардыналамі адносна прыняцця адпаведных рашэнняў пасля крадзяжу дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы.

 
Бэнэдыкт XVI: Касцёл неабыякавы да якасці жыцця людзей
2012-06-22 11:40:02

22 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі каля 100 членаў найбуйнейшай італьянскай сельскагападарчай асацыяцыі «Coldiretti». Пантыфік выразіў сваё захапленне дзейнасцю арганізацыі на карысць сем’яў, якія жывуць і працуюць у італьянскіх вёсках.

 
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Сходу па справах дапамогі Усходнім Касцёлам
2012-06-21 12:01:06

21 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў cесіі Сходу па справах дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO). Форум арганізацыі праходзіў ў Рыме з 18 па 20 чэрвеня.

 
Пантыфік прыняў прэм’ера Латвіі
2012-06-21 07:37:12

У сераду 20 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Латвіі Валдзісам Дамброўскісам. Падчас сустрэчы быў адзначаны асаблівы ўклад Касцёла ў сацыяльнае жыццё балтыйскай краіны.

 
Бэнэдыкт XVI: Божае Валадарства — гэта дар Пана
2012-06-18 08:06:20

Літургія нядзелі прапаноўвае нам дзве кароткія прыпавесці, якія сказаў Езус: аб зерні, якое само ўзыходзіць, і аб зерні гарчычным. Праз гэтыя вобразы Пан паказвае таямніцу слова і Божага Валадарства, а таксама паказвае прычыны нашай надзеі і дзеяння. Аб гэтым казаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў нядзелю 17 чэрвеня.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Генеральным дырэктарам ФАО
2012-06-14 13:42:34

14 чэрвеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ удзяліў аўдыенцыю Генеральнаму дырэктару Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO) Жазэ Грацыяна да Сільву. Кіраўнік ФАО сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з будучымі дыпламатамі Апостальскай Сталіцы
2012-06-12 07:40:46

11 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Папскай касцёльнай акадэміі — установы, якая рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы. Сустрэча прайшла з нагоды заканчэння навучальнага года і падрыхтоўкі выпускнікоў акадэміі да пачатку выканання дыпламатычнай місіі.

 
Бэнэдыкт XVI пра значэнне Эўхарыстыі і эўхарыстычнай адарацыі
2012-06-11 07:48:55

Значэнню сакрамэнту Эўхарыстыі, эўхарыстычнай адарацыі, а таксама ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста прысвяціў агульную аўдыенцыю ў нядзелю 10 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Пантыфік звярнуўся да прысутных на плошчы Святога Пятра перад малітвай «Анёл Панскі».

 
Дырэктар Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: у Мілане Папа абвяшчаў добрую навіну пра сям’ю
2012-06-05 12:27:05

«Папа абвяшчаў нам добрую навіну пра сям’ю», — адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Дырэктар Прэс-службы Апостальскай Сталіцы паведаміў, што Бэнэдыкт XVI перажываў візіт у Мілан, дзе праходзіла VII Сусветная сустрэча сем’яў, з «радасцю і вялікім энтузіязмам».

 
Бэнэдыкт XVI пасля Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане: бачыць жывы Касцёл — дар гэтых дзён
2012-06-05 10:07:37

«Хоць часам можна думаць, што лодка Пятра знаходзіцца сярод супраціўных вятроў, аднак мы бачым, што Пан прысутны, жывы, што Уваскрослы Хрыстус сапраўды жыве і трымае ў руках уладу над светам і над чалавечымі сэрцамі», — такія словы прамовіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне ўрачыстага абеду ў рэзідэнцыі арцыбіскупа Мілана.

 
У Мілане Бэнэдыкт XVI сустрэўся з палітыкамі
2012-06-04 07:16:41

«Ніякая людская ўлада не можа разглядацца як боская, а значыць, ніводзін чалавек не можа быць уладаром іншага чалавека», — з такімі словамі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да італьянскіх палітыкаў. Сустрэча прайшла 2 чэрвеня ў Мілане, куды Пантыфік прыбыў на Сусветную сустрэчу сем’яў.

 
Бэнэдыкт XVI: хрысціянін вылучаецца радасцю
2012-06-01 12:40:20

«З Беззаганнага Сэрца Марыі сёння мы прагнем пачарпнуць новы давер, каб даць напоўніць сябе яе радасцю, якая знаходзіць сваю найглыбейшую крыніцу ў Пану», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі ля Гроту Маці Божай з Люрд у Ватыканскіх садах. Увечары 31 мая 2012 г. там адбылася традыцыйная ружанцовая працэсія са свечкамі на заканчэнне месяца мая, прысвечанага Панне Марыі.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з главамі Балгарыі і Македоніі
2012-05-25 08:27:36

У чацвер 24 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыях Прэзідэнта Балгарыі Расэна Плеўнеліева і прэм’ер-міністра Македоніі Ніколу Груеўскага. Абодва палітыкі прыехалі ў Рым на традыцыйную пілігрымку з нагоды дня святых Кірыла і Мяфодзія.

 

Усяго 427 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія сустрэчы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.