Гравюры Гюстава Дарэ | Друк |
Катэхетычны раздзел «Credo»

Французскі мастак Гюстаў Дарэ (1832–1883) на працягу свайго жыцця стварыў сотні вытанчаных ілюстрацый да сюжэтаў біблейскіх апавяданняў. Яго ілюстрацыі выкарыстоўваліся ў розных выданнях Бібліі на розных мовах у Еўропе ХІХ ст., а пазней у краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Ілюстрыраваныя сюжэты на біблейскую тэматыку ствараліся многімі майстрамі выяўленчага мастацтва, аднак сярод іх Дарэ быў адным з самых выдатных.

Дзякуючы рэалізму свайго стылю Дарэ даў другое жыццё гэтым апавяданням, якія апісваюць рэальныя падзеі. На працягу многіх стагоддзяў фрэскі, мазаікі і рэльефныя выявы на камнях з іх дакладным іканапісам і арэоламі над пэўнымі прадметамі неслі ў сабе нейкую карыкатурнасць ва ўспрыняцці многімі веруючымі. Аднак у ілюстрацыях Дарэ біблейскія героі і месцы падзей выглядаюць праўдападобна і непадробна. Сучаснікі Гюстава Дарэ крытыкавалі яго творчасць і сумняваліся ў яго кампетэнтнасці як мастака. Тым не менш яго ілюстрацыі вытрымалі выпрабаванне часам і да гэтай пары яскрава адлюстроўваюць важныя біблейскія падзеі.

Адноўлена 12.01.2012 15:52
 
© 2003-2024 Catholic.by