Паведамленне з 33-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |
Мінск, 25-26 чэрвеня 2007 г.
 
1. Сабраныя на падставе галасавання прынялі ўдакладняючыя нормы да кананічнага права. Нормы былі апрацаваныя спецыяльнай групай святароў і папярэдне раздадзеныя кожнаму члену канферэнцыі для азнаямлення. Пасля публікацыі і распаўсюджання яны будуць мець абавязковую моц.
 
2. Сабраныя на падставе галасавання прынялі адпаведныя дакументы, якія датычацца унутранай дзейнасці духоўных семінарый у Беларусі.
 
3. Былі разгледжаны праблемы забеспячэння душпастырамі парафій краіны. У многіх мясцовасцях каталікі не маюць магчымасці сустрэчы з каталіцкім душпастырам з-за адсутнасці месца культу і пастаяннага пражывання там святара.
 
4. Перакладзены на беларускую мову Кампендыум сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла. Сабраныя разгледзелі магчымасць выдання гэтага дакумента.
 
5. Была разгледжана магчымасць выдання літургічных кніг на беларускай мове, зацверджаных адпаведнымі Кангрэгацыямі ў Ватыкане.
 
6. У сувязі з запланаванай у Рыме на восень 2008 года звычайнай сесіяй Сіноду Біскупаў, сабраныя абмеркавалі некаторыя пытанні адносна падрыхтоўкі да гэтага прадстаўнічага Форуму.
 
7. Быў вызначаны дэлегат ад Беларусі на сусветны Эўхарыстычны кангрэс, які адбудзецца 15-22 чэрвеня 2008 г. у Канадзе.
 
8. Сабраныя выказалі пажаданне аб павелічэнні інфармацыі па працы паасобных камісій і радаў пры ККББ на інтэрнэт-старонцы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
 
9. Было абмеркавана пытанне аб фінансаванні квартальніка Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытыс» у Беларусі «Міsericordia».
 
Акрамя таго быў абмеркаваны шэраг іншых пытанняў з актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Адноўлена 13.07.2009 15:42
 
© 2003-2024 Catholic.by