Прэс-камюніке Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Яго Эксцэленцыю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які да гэтага часу з’яўляўся Мітрапалітам архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве (Расійская Федэрацыя).

Да часу кананічнага ўступлення на пасаду, давераную Святым Айцом арцыбіскупу Кандрусевічу, якога сардэчна вітаем, Яго Эксцэленцыя біскуп Антоні Дзям’янка будзе надалей выконваць абавязкі Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Мінск, 21 верасня 2007 г.

Адноўлена 18.07.2009 19:09
 
© 2003-2024 Catholic.by