Паведамленне з 47-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі | Друк |

Паведамленне з 47-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое адбылося 15 верасня 2011 г. у Сакратарыяце ККББ у Мінску па вул. Кальцова, 153.

r

  1. Сабраныя былі паінфармаваны аб тым, што ККББ атрымала дазвол Святога Пасаду на змяшчэнне літургічнага ўспаміну бл. Яна Паўла ІІ у календарах дыяцэзіі ў Беларусі. Успамін прызначаны на 22 кастрычніка.
  2. Сабраныя вызначылі дэлегата на сустрэчу Папскай рады па новай евангелізацыі.
  3. Сабраныя вызначылі адказных за Папскія місійныя справы і разважалі аб спосабе арганізацыі гэтай справы ў дыяцэзіях.
  4. Быў зацверджаны пераклад на беларускую мову рытуала Хрысціянскай ініцыяцыі дарослых.
  5. Сабраныя абмеркавалі спосабы эфектыўнага ўдасканалення інтэрнэт-старонкі Catholic.by.
  6. Сабраныя зацвердзілі змену дырэктараў на пасадзе дырэктара Пастаральнага цэнтра ў Мінску.
  7. Сабраныя заслухалі справаздачу Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе.

Таксама біскупы прынялі рашэнне, што пілігрымка з 20 па 28 кастрычніка 2011 г. у Святую Зямлю на асвячэнне табліцы ў касцёле Pater noster у Іерусаліме будзе мець характар пілігрымкі агульнанацыянальнай. Асвячэнне будзе мець не толькі рэлігійнае і духоўнае, але і культурнае значэнне, таму што першы раз у Святой Зямлі з’явіцца надпіс малітвы на беларускай мове. Асвячэнне запланавана з удзелам усяго епіскапату Беларусі.

Адноўлена 15.09.2011 20:32
 
© 2003-2024 Catholic.by