Благаслаўлёны Генрых Глябовіч, святар, і паплечнікі, мучанікі Другой сусветнай вайны | | Друк | |
12.06.2008 11:35 |
![]() Ксёндз Генрых Глябовіч быў самаадданым душпастырам, харызматычным духоўным кіраўніком і сапраўдным апосталам у справе адзінства хрысціянаў. Яго асоба і яго служэнне значна ўплывалі на студэнцкае асяроддзе Вільні і ўсёй архідыяцэзіі. Падчас Другой сусветнай вайны ён вёў душпастырскую дзейнасць у некалькіх парафіях на Беларусі. 3 мая 1941 года склаў акт ахвяравання свайго жыцця за ратаванне веры ў моладзі. 9 лістапада 1941 г. за сваё душпастырскае служэнне быў расстраляны гестапа ў Барысаве. У 1999 г. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў Генрыха Глябовіча разам з іншымі 108 мучанікамі Другой сусветнай вайны. Успамін: 12 чэрвеня |