У Гродне адбудуцца чарговыя рэкалекцыі цвярозасці |
| Друк | |
Анонсы
|
25.11.2009 12:29 |
27–29 лістапада 2009 г. у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя сустрэчы распачнуцца ў пятніцу 27 лістапада у 18.00. Праграма рэкалекцый ўключае святую Імшу, канферэнцыі, сустрэчы ў групах і супольны адпачынак.
На рэкалекцыі цвярозасці арганізатары запрашаюць усіх тых, хто пакутуе ад праблемы алкагалізму і жадае пазбавіцца ад яе.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: + 375 29 786 40 30
|