| У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі | | Друк | |
| Анонсы |
| 07.07.2010 14:51 |
|
Ужо ў другі раз Браслаў запрашае актыўных і крэатыўных аматараў фотамастацтва на пленэр «Ён — Прастора, Ён — Творца». У мінулым годзе фота-пленэр быў спалучаны з пленэрам-рэкалекцыямі для мастакоў, напрыканцы якога адбылася прэзентацыя прац удзельнікаў пленэра — жывапіс, малюнак, графіка, калаж і фотаздымак — у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Сёлета сустрэча для прафесійных фатографаў і тых, каго цікавіць мастацтва фатаграфі, адбудзецца з 10 па 18 ліпеня. Аб сваім жаданні да ўдзелу просім паведаміць не пазней, чым за тры дні да пачатку пленэра. Удзельнікам фотапленэра неабходна прыехаць у Браслаў 10 ліпеня да 18.00. Падрабязная інфармацыя
|