|
У маі адбудзецца пілігрымка ў Будслаў удзельнікаў руху «Святло — жыццё» |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
26.04.2010 16:49 |
|
Міжнародная дыяконія евангелізацыі «Каштоўная пярліна» руху «Святло — жыццё» запрашае прыняць удзел у пілігрымцы ў Будслаў. Пілігрымка адбудзецца 1 мая 2010 г.
Праграма пілігрымкі:
07.30 — выезд аўтобусам ад мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) 10.00 — малiтва, знаёмства 10.45 — катэхеза 11.30 — сустрэча ў групах 12.15 — падрыхтоўка да святой Імшы 13.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонi Дзям’янка) 14.30 — абед 15.30 — набажэнства паслання 16.30 — ад’езд у Мінск
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 550 12 19 +375 17 331 79 37 Ларыса Талейка
|