Святкаванне 300-годдзя кансэкрацыі мінскай архікатэдры | | Друк | |
Анонсы |
08.10.2010 12:51 |
У суботу 9 кастрычніка 2010 г. у Мінску адбудзецца святкаванне 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняга Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Дэвіз святкавання — «Gaudium et spes» («Радасць і надзея»). Святочныя мерапрыемствы распачнуцца ў 12.00. Святкаванню папярэднічала правядзенне спецыяльнай 9-дзённай навэнны ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У мінскай архікатэдры яна ўключала ружанцовую малітву, святыя Імшы і штодзённае агучванне рэфератаў на эклезіялагічную, іерархічную, літургічную або гістарычную тэматыку. У святкаванні, акрамя душпастыраў і вернікаў Беларусі, прымуць удзел шматлікія госці з-за мяжы. У сувязі з гэтым урачыстая літургія 9 кастрычніка будзе цэлебравацца на лацінскай мове. На вуліцы каля святыні будзе ўстаноўлены святлодыёдны экран.
|