Заахвочваем да ўдзелу ў акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей» | | Друк | |
Анонсы |
26.11.2010 15:21 |
![]() Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарункі могуць складацца з канцэлярскіх тавараў (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак і інш), сродкаў гігіены, цацак, цёплых дзіцячых шкарпэтак, панчохаў, рукавічак, заколак і салодкага. Мы таксама прапануем удзельнікам напісаць ліст ад імя святога Мікалая, які можа быць адрасаваны як да хлопчыка, так і да дзяўчынкі. Ліст можа быць любога памеру і мець свабодны змест: тут могуць быць павіншаванні са святам Божага Нараджэння, заахвочванне да добрых паводзінаў і г.д. Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных парафіяльных сем’яў. У мінулым годзе ў межах правядзення акцыі падарункі атрымалі каля 50 дзяцей. Магчыма, хтосьці скажа, што гэта зусім няшмат. І гэта праўда! Гэта вельмі мала. Але тады акцыя праводзілася толькі ў каталіцкіх парафіях Віцебска і Шуміліна. У гэтым жа годзе мы шчыра запрашаем далучыцца і іншыя парафіі. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: +375 29 299 72 41(МТС), +375 29 962 20 19(Velcom) e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Таксама для тых, хто пажадае, можам выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі. А. Аляксандр Шыбека |