Праграма ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы | Друк |
Анонсы
02.08.2011 16:22

Прапануем вашай увазе праграму ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі «Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, моцныя ў веры», якая адбудзецца ў Івянцы 5–7 жніўня 2011 г. Сустрэча будзе прымеркавана да 26-га Сусветнага дня моладзі і 20-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

r

Праграма ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі

(Зорачкай * пазначаны пункты праграмы, якія будуць паказаны ў прамой відэатрансліяцыі )

5 жніўня

  • 10.00–16.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў і падзел на групы для круглых сталоў
  • 17.30 — урачыстае адкрыццё, унясенне крыжа
  • 18.00 — канферэнцыя «Укаранёныя ў Хрысце»
  • 18.30–18.50 — пытанні моладзі да дакладчыка
  • 19.00 — святая Імша і Нешпары
  • 20.30 — вячэра
  • 22.00* — канцэрт семінарыйных музычных гуртоў «Подых Духа» (Пінск) і «Ave» (Гродна)*


6 жніўня

  • 08.00 — снеданне
  • 09.00 — Ютрань з казаннем
  • 10.00 — канферэнцыя «Збудаваныя ў Хрысце»
  • 10.30 — пытанні моладзі да дакладчыка, выступленне музычнай майстэрні
  • 11.00–12.00* — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў*
  • 12.15–13.00* — дыялог з біскупамі*
  • 13.00 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай міласэрнасці
  • 15.15 — канферэнцыя «Моцныя ў веры»
  • 16.00 — пытанні моладзі да дакладчыка. Спевы
  • 16.30 — пакутнае набажэнства. Споведзь (у касцёле і каля касцёла)
  • 17.00 — тэматычныя круглыя сталы:
    • дабрачыннасць, валанцёрства
    • пакліканне да Божага служэння — хлопцы
    • пакліканне да Божага служэння — дзяўчаты
    • хрысціянская сям’я
    • псіхалогія маладога чалавека
    • малітоўныя групы
    • акультызм
    • сучасныя секты ў РБ
    • Касцёл і СМІ
    • вера і мастацтва (арт)
  • 18.30 — справаздача з працы круглых сталоў (па 3 хвіліны)
  • 19.30 — вячэра
  • 20.30 — святая Імша і Нешпары
  • 21.40* — уручэнне прызоў пераможцам фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне»*
  • 22.00* — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў*
  • 23.00* — заключны канцэрт музычнай майстэрні*


7 жніўня

  • 01.00–03.00 — начное чуванне ў касцёле
  • 08.30 — снеданне
  • 09.30 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі (на галоўнай сцэне)
  • 10.00* — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, затым працэсія з дарамі*
  • 12.00* — завяршэнне малітоўнай сустрэчы моладзі:*
    • асвячэнне фігуры Яна Паўла ІІ
    • пасадка дрэва
    • благаслаўленне пілігрымаў, якія выязджаюць у Мадрыд
    • уручэнне памятнага знаку прадстаўнікам дыяцэзій.

(Зорачкай * пазначаны пункты праграмы, якія будуць паказаны ў прамой відэатрансліяцыі )


Важна

  • Аб колькасці кандыдатаў да канфірмацыі неабходна паведаміць да 31 мая.
  • З сабой мець палаткі, карыматы, спальнікі, адпаведнае адзенне.
  • Кожная група павінна мець кіраўніка.
  • За арганізацыю прыезду адказвае пробашч парафіі.
  • Па магчымасці пры рэгістрацыі ўносіцца 5 тысяч рублёў.
 
© 2003-2024 Catholic.by