| Вялікдзень на беларускіх тэлеканалах | | Друк | | 
	| Анонсы | 
	| 14.04.2011 10:07 | 
|  Па добрай традыцыі, свята Уваскрасення Пана будзе асвятляцца на каналах беларускага тэлебачання. Сёлета вы зможаце ўбачыць Крыжовы шлях з Калізея, набажэнства Пасхальнай вігіліі з мінскай архікатэдры і пачуць словы віншавання Святога Айца на беларускай мове. 
 Прапануем вашай увазе расклад спецыяльных трансляцый на ўрачыстасць:
 22 красавіка, Вялікая пятніца
 22.15–00.00 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі з удзелам Папы («Лад»)
 23 красавіка, Вялікая субота 
 21.55–23.55 — Прамая трансляцыя ўрачыстай Пасхальнай вігіліі з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі («Першы канал»)
  24 красавіка, Вялікдзень
 17.00–17.50 — Велікоднае пасланне папы Бэнэдыкта ХVІ і благаслаўленне «Urbi et orbi» («Гораду і свету») («Лад»). 08.35–08.45 — Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень («Першы канал»). 
 |