|
Запрашаем пілігрымаў у шлях Мінск—Гудагай |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
05.07.2011 12:18 |
|
Мінская парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай запрашае ўсіх шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай у пешую пілігрымку у Гудагай (каля Ашмян). Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца з 16 на 17 ліпеня 2011 г.
Распачнецца шлях пілігрымаў 11 ліпеня ў 8.00 з капліцы Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка). Пілігрымаў чакае шэсць дзён шляху па 25 км. Начлег, пасілкі і баня — у гасцінных вяскоўцаў. Транспартаванне рэчаў таксама будзе забяспечана. Кошт удзелу — 25 тыс.
Праграма ўрачыстасцяў у Гудагаі будзе ўключаць музычныя прадстаўленні, набажэнства Крыжовага шляху па маляўнічых сцяжынках, начное чуванне.
Аб жаданні прыняць удзе просьба паведаміць загадзя па тэлефоне:
+375 29 680 85 13 а. Юрый Находка OCD.
|