| Праграма І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў Гродне | | Друк | | 
	| Анонсы | 
	| 05.05.2011 12:53 | 
|  1 чэрвеня 2011 г. у гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад назвай «Засей зерне любові». Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемства.
 Праграма І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці: 09.00 — збор груп, гарбата 10.30 — урачыстае адкрыццё І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (кароткія прамовы, спеў гімна «Уваскрос Пан» (дыяцэзіяльны гурт «Анёлкі» парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі), выступленне танцавальнага гурту «Радунскія салаўі» парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні) 11.10 — актывізацыйныя методыкі: забавы, гульні, навука танца, супольны спеў (с. Марлена і парафія Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне) 12.10 — катэхеза. Слоўна-музычная праграма «Засей зерне любові» (с. Валерыя і парафія Маці Божай Анёльскай у Гродне)
 13.00 — канцэрт рэлігійных і іншых песень (гурты «Soli Deo», «Dies Domini», «Іскрынка», парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы)
 14.00 — абед
 15.00 — сустрэча з Бібліяй. Праца ў 5 групах
 15.30 — сцэнічнае падсумаванне працы ў групах (кожная група на працягу 3–5 хвілін прэзентуе вынік сваёй працы)
 16.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
 16.15 — святая Імша (узначальвае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч). Падчас Імшы — спеў гурту парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Падрыхтоўка літургіі і дары: парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне. Адразу пасля святой Імшы — мультымедыйная прэзентацыя «Даведаемся аб нашай дыяцэзіі» (с. Наталля з Ліды).
 17.30 — канцэрт гурту «Небасхіл» з Мінска
 18.30 — падвядзенне вынікаў І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (вынікі конкурсаў, уручэнне ўзнагародаў)
 19.00 — пачастунак.
 
 
 |