Урачыстасці св. Юстына ў Мосары | Друк |
Анонсы
25.05.2011 17:36

З 1838 года ў касцёле святой Ганны ў Мосары (Віцебская дыяцэзія) знаходзяцца рэліквіі св. Юстына, прывезеныя графам Антоніем Кошчыцам з Рыма ў 1754 г. як дар Святога Айца Бэнэдыкта XIV. На працягу многіх дзесяцігоддзяў вернікі схіляюць калені перад рэліквіямі святога і праз яго заступніцтва выпрошваюць Божыя ласкі і благаслаўленне.

Да дня літургічнага ўспаміну св. Юстына ў парафіі плануецца шэраг мерапрыемстваў.

1 чэрвеня (серада)

18.00 — святая Імша
19.30 — малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына

4 чэрвеня (субота)

16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы св. Юстына
18.00 — урачыстая святая Імша
Выступленне гурта «Небасхіл» з Мінска і моладзевая праграма.

 
© 2003-2025 Catholic.by