«Птушкай будзь, імкніся сэрцам да нябёс», — словы гімна фестывалю рэлігійнай песні ў Браславе хутка прагучаць ізноў. 5–6 лістапада 2011 г. санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў запрашае спевакоў і музыкантаў да ўдзелу ў V фестывалі рэлігійнай песні.
За пяць гадоў існавання фестывалю «Як птушка будзь, імкніся сэрцам да нябёсаў» яго ўдзельнікамі былі не толькі прадстаўнікі розных парафій Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і іншых хрысціянскіх канфесій.
Запрашаем салістаў, музыкантаў, музычныя групы, усіх тых, каго Бог адарыў музычнымі талентамі, каб праз дзяленне памнажаць атрыманыя дары. Праграма фестывалю: 5 лістапада (субота)
09.00 — сняданак 10.00 — святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў 11.30 — урачыстае адкрыццё і пачатак фестывалю 14.00 — абед 15.30 — працяг фестывалю 19.30 — вячэра 21.00 — сустрэча ў радасці (дыскатэка)
6 лістапада (нядзеля) 09.00 — сняданак 10.00 — заканчэнне фестывалю, падвядзенне вынікаў 11.30 — святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў 13.00 — абед
Умовы ўдзелу:
- колькасць удзельнікаў групы і іх узрост не абмежаваныя
- абавязкова жывы спеў
- акампанемент дазваляецца, як жывы, так і запісаная фанаграма
- рэпертуар павінен налічваць 4 песні
- удзельнік можа належаць да любой канфесіі
- падаць заяву і неабходную інфармацыю на ўдзел ў фестывалі трэба не пазней 1 лістапада па тэлефоне:
+375 29 512 17 92 кс. Лешэк Вітвіцкі SDS
Е-mail.:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Фотаздымкі з мінулага фестывалю >>>
|