«Sursum corda» і «ART-AZART» запрашаюць на канцэрт | Друк |
Анонсы
11.11.2011 15:07

Хор гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай «Sursum corda» запрашае на канцэрт. Мерапрыемства прымеркавана да ўспаміну св. Цэцыліі і 13-й гадавіны існавання хору.

Канцэрт адбудзецца 22 лістапада, ва ўспамін апякункі касцёльнай музыкі і спеву, у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) пасля святой Імшы а 19-й гадзіне. У гэты вечар прысутныя змогуць пачуць спевы ў выкананні хору «Sursum corda» (кіраўнік Алена Саковіч), а таксама атрымаць асалоду ад музычных твораў у выкананні ансамбля «ART-AZART» (кіраўнік Таццяна Пясэцкая).

Шчыра запрашаем.

 
© 2003-2025 Catholic.by