У мінскай архікатэдры пройдзе VI Фестываль духоўнай музыкі | Друк |
Анонсы
14.11.2011 14:12

19– 23 лістапада 2011 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) адбудзецца VI Фестываль духоўнай музыкі ў гонар святой Цэцыліі. На канцэрты запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Праграма фестывалю:

19 лістапада, субота — вечар арганнай музыкі (выканаўца — П’ер Жыво, Францыя). Пачатак у 19.30.

20 лістапада, нядзеля — канцэрт духоўнай музыкі (архікатэдральны хор). Пачатак у 14.00.

22 лістапада, аўторак — святая Імша ў гонар св. Цэцыліі (архікатэдральны хор). Пачатак у 18.30.

23 лістапада, серада — вечар арганнай музыкі (выканаўца — Ёган Трумэр, Германія). Пачатак у 19.30.

Уваход на канцэрты вольны.


 
© 2003-2025 Catholic.by