Благаслаўленне капліцы ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы пераносіцца |
| Друк | |
Анонсы
|
08.12.2011 11:07 |
Благаслаўленне капліцы ў нясвіжскім палацы Радзівілаў, запланаванае на 10 снежня, пераносіцца. Прадстаўнікі Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“» звярнуліся з просьбай перанесці благаслаўленне на пазнейшы час па тэхнічных прычынах.
Планавалася, што благаслаўленне капліцы, якая існавала ў палацы з XVIII ст., здзейсніць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
|